Дырэктар школы Жучко Уладзімір Адамавіч выносіць дрэўка са сцягам і давярае несці яго лепшым вучням 4 класа – Жанне Ванагель і мне, аўтару гэтых радкоў, Марыі Шалік. Мы з хваляваннем прынялі сцяг і пад барабанны дроб накіраваліся па вёсцы ў бок Цялядавіч, дзе на павароце на могілкі нас павінна была чакаць калона вучняў і настаўнікаў Цялядавіцкай дзесяцігодкі. Яшчэ ідучы па роднай вёсцы мы, так сказаць, дзялілі сваё пачэснае права пароўну. Вельмі ганарыліся, што ўздоўж вуліцы стаялі людзі і пазіралі на нас з добрай усмешкай. Гэта былі хвіліны ні з чым не параўнальныя. Калі ж выйшлі за Лоцвіны, то крыху прытаміліся. Дрэўца ж са сцягам было не з лёгкіх, і дарога не асфальтам пакрытая, а гравійка, і адлегласць тры з лішнім кіламетры. Але мы з Жаннай былі ўпэўнены, што да канца выканаем свой абавязак…
Падрабязней чытайце на старонках раённай газеты «Слава працы»
Марыя ШЭІНА, заслужаны журналіст БСЖ

Комментарии