Прафілактыка ў дзеянні
У Семежаўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшла акцыя «Асцярожна! Вэйп!» Работнікі цэнтра правялі прафілактычную гутарку з падлеткамі, расказалі аб незваротных наступствах курэння. Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства былі азнаёмлены з інфармацыяй аб прыняцці закона аб забароне электронных цыгарэт.
Насельніцтву – пра бяспеку
На тэрыторыі сельсавета працягваецца прафілактычная работа, накіраваная на папярэджанне пажараў у жылым сектары. Спецыялісты сельвыканкама рэгулярна праводзяць падворны абход грамадзян, каб нагадаць ім правілы бяспечнага пражывання і прадухіліць трагедыі, звязаныя з узгараннямі. Асаблівая ўвага надаецца дамам, дзе пражываюць адзінокія пажылыя людзі, шматдзетныя сем’і, а таксама грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
Барацьба з асацыяльнымі паводзінамі
Адбылося чарговае пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку з удзелам прадстаўнікоў усіх зацікаўленых служб раёна. У ходзе пасяджэння былі падрабязна разгледжаны пытанні аператыўнай абстаноўкі і прафілактычнай работы з грамадзянамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, злоўжываюць алкаголем, схільнымі да сямейна-бытавых канфліктаў, а таксама з асобамі, не занятымі ў эканоміцы.
Добраўпарадкаванне могілак
На тэрыторыі Семежаўскага сельсавета прайшлі работы па добраўпарадкаванні могілак. Як адзначыла старшыня сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна, спецыялісты прыбралі смецце, сухую траву, паваленыя галіны, а таксама прывялі ў парадак кантэйнерныя пляцоўкі для смецця. Акрамя таго, на могілках у в. Чырвоная Дубрава быў зроблены дэмантаж старой агароджы.

Комментарии