Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

В Сунаях Копыльского района открывают магазин – чего ждать местным жителям?

27.04.2026

Сёмае дзіця ў сям’і

З пачатку 2026 года на тэрыторыі сельсавета выдадзена ўжо трэцяе пасведчанне аб нараджэнні. У сям’і з аг. Грозава з’явілася дзяўчынка – яна стала сёмым дзіцем у бацькоў. Віншуем сям’ю з папаўненнем!

Пра патрыятызм  у школе

Бібліятэкар Камсамольскай сельскай бібліятэкі-клуба Сняжана Цішчанка правяла для вучняў Камсамольскай СШ інфармацыйную гадзіну «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь». Дзеці абмеркавалі важнасць павагі да гісторыі, культуры і традыцый роднай краіны.

У Сунаях – новы магазін

У сельсавеце працягваецца работа па зніжэнні колькасці аб’ектаў, якія пустуюць. У вёсцы Праснакі пачалі знос будынка былой лазні.

Магазін у в. Сунаі перайшоў да новага ўласніка. Мясцовыя жыхары чакаюць адкрыцця гандлёвага аб’екта.

Тэрапія... крупамі

Для пастаяльцаў Грозаўскага сацыяльнага пансіяната «Ліпавы рай» прайшлі заняткі па працоўнай арт-тэрапіі з выкарыстаннем розных відаў круп. Такія заняткі дапамагаюць палепшыць памяць, увагу і мысленне, а таксама эфектыўна змяншаюць узровень трывожнасці ў пажылых людзей.

Пасхальныя традыцыі

У Грозаўскай сельскай бібліятэцы пад кіраўніцтвам бібліятэкара Таццяны Неранені прайшоў інфармацыйны экспрэс «Пасхальныя традыцыі» (на здымку). Таксама для наведвальнікаў была арганізавана відэагасцёўня «Казка на вялікім экране», якая сабрала юных аматараў кіно.

Ліквідаваны аварыйныя дрэвы

У вёсцы Праснакі вядзецца спілоўванне аварыйных дрэў паблізу адміністрацыйнага будынка ААТ «Праснакі». Работа выконваецца для гарантавання бяспекі супрацоўнікаў і мясцовых жыхароў.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей