Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Двойное пополнение в Быстрице – узнали детали радостного события в Блевчицком сельсовете

27.04.2026

Падымаюць дэмаграфію

У аграгарадку Быстрыца зарэгістравана нараджэнне двух хлопчыкаў. Шчаслівыя бацькі атрымалі пасведчанні ў мясцовым сельвыканкаме. Віншуем сем’і з папаўненнем і жадаем дзецям моцнага здароўя. 

Добраўпарадкаванне ў самым разгары

На тэрыторыі сельсавета актыўна працягваюцца работы ў рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі. Праведзена маштабная работа па азеляненні (на здымку). Значную ўвагу надалі ўборцы памятных месцаў і ліквідацыі сметнікаў у аг. Быстрыца.

Святочныя  матывы

У Быстрыцкім дзіцячым садзе прайшла тэматычная выстава, прымеркаваная да свята Вялікадня. Бацькі разам з дзецьмі праявілі фантазію і творчыя здольнасці, прадставіўшы арыгінальныя вырабы і святочныя кампазіцыі.

Рамонт дарог

Выканана грэйдзіраванне дарог з падсыпкай новага дарожнага матэрыялу у вёсках Вострава, Лешня і Кіявічы. Праезд ў гэтых населеных пунктах стаў значна больш бяспечным і камфортным.

Прывядзенне могілак у парадак

Сіламі гаспадарак ААТ «Капыльскае» і «Ціміразеўскі» арганізаваны вываз смецця і падвоз пяску на грамадзянскія могілкі сельсавета. Наведзены санітарны парадак, дарожкі пасыпаны пяском.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей