Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Студенты в деле – узнали детали экологической акции учащихся колледжа в агрогородке Мажа

27.04.2026

Тры сходы – адна тэма

У аг. Мажа і Скабін, а таксама ў в. Дусаеўшчына прайшлі сходы грамадзян з удзелам прадстаўнікоў Капыльскага РАНС. Галоўная тэма – пажарная бяспека ў жылым фондзе і экасістэме.

Ветэраны ў справе

На воінскіх пахаваннях, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, наводзяць парадак. У гэтай высакароднай працы вызначыліся ветэранскія арганізацыі аг. Скабін (узначальвае Марыя Дарашэвіч) і в. Дусаеўшчына (старшыня Ала Лушчыцкая).

Вясновае абнаўленне

У аг. Мажа завяршыліся адразу некалькі важных экалагічных акцый. Так, пры актыўнай дапамозе навучэнцаў Капыльскага дзяржаўнага каледжа (на здымку) на вул. Зарэчча з’явіўся новы сквер – высадзілі бярозы, вязы і ясені. Не засталася без увагі і бярозавая алея на вул. Маладзёжнай. Пасля зімы тут прыбралі паламаныя галіны і сухастой, і цяпер любімае для многіх месца адпачынку зноў цешыць вока. Акрамя таго, ліквідавалі стыхійны сметнік. Словам, з прыходам вясны аграгарадок значна пахарашэў.

У госці па традыцыі

Па ініцыятыве Капыльскага сельвыканкама старэйшыны населеных пунктаў наведалі раённы цэнтр традыцыйнай культуры, дзе для іх арганізавалі насычаную пазнавальную экскурсію. Сустрэча атрымалася цёплай і душэўнай. Гасцям была дадзена магчымасць не толькі акунуцца ў атмасферу роднай культуры, але і пагутарыць адзін з адным.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей