Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Интервью Президента телеканалу RT – узнали детали двухчасового разговора с Риком Санчесом

24.04.2026

«СП» ужо неаднойчы пісала пра надзвычай мудрагелістыя візіты новаспечаных «сяброў»-недругаў з далёкага заакіянскага краю-раю – ЗША. І вось чарговая сустрэча ў сталіцы Беларусі з Рыкам Санчасам хоць і скончана, многія матэрыялы, фота апублікаваны, аднак вынікі гэтага архіважнага інтэрв’ю скрупулёзна, дэталёва абмяркоўваюць ва ўсім свеце.

Інтэрв’юерам выступіў вядучы RT, аўтар праграмы «Эфект Санчаса» Рычард (Рык) Санчас. Ён працяглы час працаваў журналістам у Амерыцы. Размова працягвалася амаль дзве гадзіны. Сярод істотных тэм, што абмяркоўваліся, – падрыхтоўка да знакавай падзеі – вялікай здзелкі Беларусі і ЗША, яе магчымыя ўмовы і вынікі, асаблівы шлях ЗША да ўзнаўлення супрацоўніцтва з Расіяй – праз Беларусь. За акіянам, нягледзячы ні на што, добра ведаюць і ўсведамляюць, што ў нас моцная Саюзная дзяржава, што Пуцін і Лукашэнка – надзейныя і верныя сябры, што Масква і Мінск, пераважная большасць беларускіх і расійскіх рэгіёнаў – паспяховыя партнёры.

Вядома, бакі не маглі не пагаварыць пра ядзерную зброю ў Беларусі, шматлікіх санкцыях, палітыцы Еўропы і ЗША, адносінах з лідарамі Расіі, Кітая і КНДР, і многіх іншых актуальных тэмах і праблемах. Наш Бацька не мог не растлумачыць шаноўнаму госцю, чаму на Захадзе яго называюць «апошнім дыктатарам Еўропы», а таксама растлумачыў, чаму супрацьстаянне – у аснове яго палітычнага курсу. Аляксандр Рыгоравіч адзначыў, што, у адрозненне ад заходніх лідараў, якіх ён лічыць «временщиками», што залежаць ад заможных спонсараў, ён нясе персанальную адказнасць напрамую перад народам. Народам, які яго неаднойчы выбіраў, аказваючы давер. Беларусь, па словах Кіраўніка, здолела прыстасавацца да санкцыйнага ціску – і ў прынцыпе гатова да «вялікай здзелкі» з ЗША, аднак ні ў якім разе не стане пры гэтым ігнараваць нацыянальныя інтарэсы. У інтэрв’ю Лукашэнка закрануў тэму размяшчэння ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі, назваўшы яго надзейным фактарам стрымлівання. Бацька таксама падкрэсліў, што Мінск мог бы стаць лагічнай звязкай паміж Вашынгтонам і Масквой.

Гаворка ішла і пра геапалітычную абстаноўку ў свеце, сітуацыі ў асобных краінах, у тым ліку пра складаны канфлікт на Бліжнім Усходзе. Прэзідэнт Беларусі зрабіў вывады, што паказала ўсяму свету вайна ЗША і Ізраіля супраць Ірана.

Пытанні датычыліся таксама адносін Беларусі з краінамі Еўрасаюза, асабліва з суседнімі дзяржавамі. Гаварылі і пра сяброўскія адносіны Лукашэнкі з сусветнымі лідарамі – насуперак «пажаданняў» асобных заходніх палітыкаў. Закраналіся, безумоўна, і пытанні ўнутранай павесткі Беларусі: забеспячэнне бяспекі, значэнне ядзернай зброі, сістэма кіраўніцтва дзяржавай. Наш лідар таксама адказаў, якім ён бачыць будучыню Бацькаўшчыны.

Асабліва працяглая размова вялася пра любімыя трампаўскія здзелкі. Наш Прэзідэнт канстатаваў, што гаворка нават пра «вялікую здзелку» адбываецца з ЗША ўжо даўно, аднак магчымая заўтрашняя сустрэча з Дональдам Трампам, на думку лідара, не павінна пераўтварацца ў жэст дзеля жэсту. Заўважым, гэтую тэму прэзідэнты пачалі абмяркоўваць літаральна з першых дзён перамоў ЗША з Беларуссю. Аляксандр Рыгоравіч неаднойчы падкрэсліваў, што не імкнецца любой цаной патрапіць у ЗША ці хоць проста сустрэцца з амерыканскім лідарам. «Няпраўда, што я прама гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Дональду», – адзначыў наш Прэзідэнт. Хоць пры гэтым Лукашэнка прызнаўся, што было б, безумоўна, сапраўды цікава ўвачавідкі ўбачыць гэтага папулярнага чалавека, аднак гэта зусім не самамэта, не галоўнае. Па словах Бацькі, сустрэча прэзідэнтаў павінна быць добра падрыхтавана і скончыцца канкрэтнымі, добрымі вынікамі. Асобна лідар нашай дзяржавы адначыў, што зусім не збіраецца ехаць на перамовы з працягнутай рукой. «Я ж не Валодзя Зяленскі, які пабег бы адразу прасіць грошы ці зброю. Мне кланяцца і нешта выпрошваць зусім не трэба». Лідар нашай краіны, аднак, не сумняваецца, што паездка ў Вашынгтон магла б сур’ёзна палепшыць двухбаковыя адносіны. Ацаніў амаль афарыстычна сутнасць Амерыкі: «У Амерыцы многа станоўчага, аднак дурноты таксама хапае».

Лідар Беларусі аднак заўважыў, што такая размова магчымая толькі на роўных. І дадаў: «Размова ідзе не пра нейкую пеўнікавую палітыку, а пра пазіцыю прэзідэнта, які паважае ўласны народ». Абавязкова дададзім: і пра Прэзідэнта, якога паважае яго Народ. «Трэба, каб абавязкова прысутнічалі інтарэсы і Амерыкі, і Беларусі», – канстатаваў наш Кіраўнік.

Вядучы Рык Санчас заўважыў, што на Захадзе добра вядома пра прынцыповую пазіцыю Лукашэнкі ў адносінах да карупцыі. Дарэчы, такую пазіцыю многія ў Еўропе таксама называюць прафесійнай пазіцыяй беларускага лідара. Бацька расказаў, што ў аснове яго палітыкі ляжыць барацьба за справядлівасць, а карупцыя – гэта якраз паказчык несправядлівасці. Менавіта «карупцыя ляжыць у аснове страшных з’яў, у тым ліку і войнаў», – растлумачыў наш лідар. І дадаў, што барацьба з несправядлівасцю – яго асабісты лозунг. Як Чалавека, як Прэзідэнта

Лукашэнка растлумачыў, як ставіцца да грошай. Пра «прыхватызацыю» пасля СССР: «Многія прыхапілі лепшыя кавалкі, каб быць заможнымі, забяспечанымі». Як дэпутат галасаваў супраць распаду СССР.

Як вопытны, мудры палітык даў парады: у складаных сітуацыях выбару таго ці іншага шляху трэба абавязкова прыслухоўвацца не да чужых парад, а да свайго народа. «Мая пазіцыя ішла ад жыцця. Гэты прынцып, якога я прытрымліваюся да сённяшняга часу: калі не ведаеш, што рабіць, трэба ісці да людзей, яны падкажуць». Кіраўнік  дзяржавы адзначыў, што нягледзячы на шматлікія спробы нанесці шкоду Беларусі і яе народу, у тым ліку санкцыямі, Беларусь жыве і развіваецца.

Лукашэнка крытычна ацаніў паводзіны і рашэнні многіх кіраўнікоў ЕС, якія право-дзяць неразумную палітыку. «Яны не думаюць наперад». Маўляў, яны думалі, што ЗША ўсё разруліць. Аднак ЗША паказалі, што вашы пытанні – гэта вашы пытанні. Трамп дыстанцыраваўся ад ЕС, ад Еўропы, ад НАТА нават. Дональд Трамп даў уцяміць, што сёння засяродзіўся на краінах, якія важныя ЗША цяпер – Венесуэла, Куба, Іран. У гэтым спісе і барацьба з Кітаем.

«ЕС павінен быў паставіць перад сабой не толькі стратэгічную мэту, але і тактычную – быць самастойным апірышчам гэтай планеты», – перакананы наш Кіраўнік. Лідар Беларусі  канстатаваў, што заўсёды выступаў за захаванне ЕС і ўмацаванне яго ролі і імкнуўся наладжваць адносіны з ЕС. І «не таму, шо яны нашы сябры, а таму, што ЕС, ЗША, Кітай, Індыя, Расія – гэта апірышчы планеты. І чым больш такіх апірышчаў, тым больш устойлівай будзе планета».

Многія забываюць гісторыю сусветных войнаў, такое паняцце, як «траянскі конь». Імкнуцца ў чарговы раз падмануць нас, беларусаў, нашага Прэзідэнта. Вось і едуць-едуць да нас паслы – адтуль, адкуль іх паслалі. Такія засланыя казачкі. Можа, некаторыя з іх думаюць, што Лукашэнка не разумее іх лісіцына-ваўчыную сутнасць. І калі ён з імі ветлівы і лагодны – гэта яшчэ не значыць, што ён ім цалкам давярае. Давярай, але абавязкова правярай! Ветлівасці найперш патрабуе пратакол. Аднак вопытны і мудры Прэзідэнт ніколі не дасць сябе ашукаць. Любімую ён не прадае і не аддае ў чужыя паганыя рукі. Ён наш любімы Прэзідэнт. Наш Бацька!

Спецыяльна для «СП»

Канстанцін КАРНЯЛЮК


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей