Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Поздравление с Пасхой от ксендза костела Святых Петра и Павла в Копыле

05.04.2026

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, дарагія Капыляне!

Хрыстус уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Хрыстус, збавіўшы нас ад смерці граху, паказвае нам шлях і кліча ісці за Ім. Ён абяцае, што не пакіне нас адных, што будзе ісці побач з намі і дапамагаць нам несці наш крыж. Ён заклікае нас, каб мы жылі верай, праўдай, любоўю, узаемнай павагай і падтрымкай. Езус Хрыстус абяцае нам сапраўднае шчасце. Як важна кожнаму з нас непасрэдна, як і ўсяму нашаму народу, верыць Яго Слову! Як важна прыняць у сваю душу святло Хрыстовага Уваскрэсення, якое знішчыць цемру і запаліць у нашых сэрцах агонь любові да бліжняга! Бо ад кожнага з нас залежыць лёс будучыні: ці будзем мы намагацца змяніць сябе і прыслухацца да запаведзяў Пана і ці будзем мы чыніць дабро. На жаль, часта мы жывем у цемры граху і не намагаемся змяніцца, мы хочам ствараць спакой, забываючы пра Бога і пра ўласнае навяртанне.

Дарагія браты і сёстры, жадаю, каб нашы сэрцы ажылі, прынялі Божую ласку, адгукнуліся на званы Хрыстовага Уваскрэсення, былі адкрытыя на праўду, любоў, дабрыню, міласэрнасць, ахвярнасць, шчырасць. І няхай уваскрослы Хрыстус заззяе над нашымі жыццёвымі шляхамі!

Хвала Хрысту!

Расклад набажэнстваў на Вялікі Тыдзень

04.04 – Вялікая субота
21.00 – Вігілія Пасхальная (з сабой узяць свечкі)
05.04 – Вялікдзень
06.00 – Рэзурэкцыя

Расклад асвячэння страў на велікодны стол (у Вялікую суботу 04.04.2026)

09.00 – в. Думічы (каля могілак)
09.45 – в. Чырвоны Партызан (вул. Калгасная, 1)
10.00 – в. Чарнагубава (каля крыжа)

Асвячэнне страў у касцёле св. Пятра і Паўла ў Капылі

13.00, 13.30, 14.00, 14.30, 15.00, 15.30
А таксама пасля Вігіліі і Рэзурэкцыі.

Андрэй КАЛЯДКА,
ксёндз касцёла Святых Пятра і Паўла ў Капылі


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей