Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Поздравление с праздником Светлого Христова Воскресения от руководства района

05.04.2026

Паважаныя жыхары і госці Капыльскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні са светлым святам Вялікадня па Грыгарыянскім календары!

Светлае Хрыстова Уваскрэсенне – гэта свята дабра, чалавекалюбства, міласэрнасці і спагады. Гэта перамога веры і надзеі на ўмацаванне міру і дабрабыту на роднай зямлі. Велікодныя ўрачыстасці напаўняюць сэрцы радасцю і любоўю да бліжніх, натхняюць на добрыя справы, звяртаюць нас да духоўных каштоўнасцей хрысціянства, шматвяковых традыцый нашага народа, якія і сёння з’яўляюцца асновай яго адзінства.

Няхай яркае святло гэтага вялікага свята асвеціць вашы дамы і прынясе цеплыню і шчырасць адносін, дапаможа стаць больш чыстым і памяркоўным адзін да аднаго, падорыць шчасце і дабрабыт. Шчыра жадаем вам міру, здароўя і выканання ўсіх вашых надзей і добрых пачынанняў!

Капыльскі раённы выканаўчы камітэт
Капыльскі раённы Савет дэпутатаў


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей