Паважаныя хрысціяне каталіцкага веравызнання раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам Светлага Хрыстова Уваскрэсення.
Вялікдзень дорыць людзям радасць і надзею, натхняе на добрыя справы і светлыя памкненні. Уваскрэсенне Хрыстова звяртае чалавека да спрадвечных духоўных каштоўнасцей. Велікодныя традыцыі аб’ядноўваюць людзей, дапамагаюць па-асабліваму зірнуць на сэнс свайго жыцця і адчуць прыгажосць навакольнага свету.
Няхай жа святло гэтага вялікага Свята ззяе ў вашых сэрцах, дапамагае ва ўсіх пачынаннях, надае сілы на штодзённую працу дзеля шчасця і працвітання вашых сем’яў і сваёй малой радзімы. Жадаю вам здароўя, міру і дабрабыту!
Андрэй ЛІС,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Комментарии