У некаторых гістарычных крыніцах сустракаюцца розныя варыянты. Напрыклад, у даследаванні расійскага вучонага П.М. Шпілеўскага «Путешествие по Полесью и белорусскому краю», надрукаваным у 1859 годзе ў Санкт-Пецярбургу, назва мястэчка напісана як «Копыл». Згадзіцеся, крыху незвычайна. Таму, каб даведацца пра паходжанне, мы звярнуліся да вядомага археолага, даследчыка гісторыі Капыльшчыны, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Леаніда Калядзінскага.
– Леанід Уладзіміравіч, раскажыце, што характэрна для назваў гарадоў Беларусі ўвогуле?
– Па літаратурных даных на Беларусі ў Х–XIII стагоддзях наліч-валася 42 гарады. Большасць з іх атрымалі свае імёны ад назваў рэк, па берагах якіх яны некалі ўзніклі. Полацк – ад рэчкі Палаты, Віцебск – ад Віцьбы, Пінск – ад Піны, Мінск – ад Менкі, Гродна – ад Гараднічанкі, Слуцк – ад Случы. Аднак некаторыя са старажытных гарадоў Беларусі маюць назвы і патранімічнага паходжання, бо атрымалі назву ад імя заснавальніка ці першаўладальніка гэтага горада. Так, Тураў быў названы па імені легендарнага князя Тура, Браслаў – ад полацкага князя Брачыслава Ізяславіча, Давід-Гарадок – ад валынскага князя Давыда Ігаравіча, Мсціслаў – ад смаленскага князя Меціслава Расціславіча...
Але назвы шэрагу старажытных беларускіх гарадоў, такіх як, напрыклад, Брэст, Ваўкавыск, Клецк, Слонім і іншыя, і па сёння застаюцца цьмянымі ў тлумачэнні паходжання іх назвы. І навукоўцы, і аматары старасветчыны ў пошуках ісціны на паходжанне гэтых назваў выкарыстоўваюць не толькі даныя лінгвістыкі, але нярэдка і народныя паданні, прычым успрымаюць іх без уліку трансфармацыі часу ў іх прамым сэнсе. Паказальным падаецца прыклад з паселішчам Капыль.
– Чым жа цікавая яго назва?
– Па-першае, звернемся да лінгвістычных сентэнцый. І для пачатку зазначым, што першасная транскрыпцыя гэтага паселішча гучала менавіта «Копыль», фіксуецца яна ў летапісе ў 1274 годзе і бытуе ў пісьмовых крыніцах выключна да XVI ст. Назва ж «Капыль» зʼяўляецца і ў пісьмовых крыніцах толькі ў XVII ст. Версія першая, выказаная некалі прафесарам, географам В. Жучкевічам. На яго думку, назва «Капыль» паходзіць ад сельскагаспадарчай або прамысловай прылады працы: капыл – матыка, капыл – шавецкая калодка. Але пры ўсёй павазе да памяці шаноўнага калегі мы ўстрымаемся, каб успрыняць гэтае тлумачэнне як сур’езнае…
Поўны тэкст чытайце ў № 25 ад 04.04.2026 г. газеты "Слава працы".

Комментарии