Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Сотрудники Копыльского РОЧС посетили домовладения одиноких и одиноко проживающих пожилых граждан и инвалидов

29.03.2026

На тэрыторыі  Доктаравіцкага сельсавета прайшла акцыя «За бяспеку разам». Спецыялісты сельвыканкама і Капыльскага РАНС наведалі домаўладанні адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў.

Галоўная мэта рэйду – папярэдзіць пажары ў побыце. Ратавальнікі і работнікі сельсавета праверылі стан печаў і электрапрыбораў, нагадалі жыхарам правілы бяспекі. А самым неабароненым катэгорыям грамадзян бясплатна ўсталявалі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія дапамогуць выратаваць жыццё ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.

На варце правапарадку

У Доктаравіцкім сельсавеце прайшло выязное пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку. У мерапрыемстве прыняў удзел пракурор Капыльскага раёна Віталь Афанасенка.

У ходзе пасяджэння былі разгледжаны пытанні, якія датычацца стану правапарадку на тэрыторыі сельсавета, эфектыўнасці работы суб’ектаў прафілактыкі, а таксама ўзаемадзеяння з насельніцтвам па папярэджанні правапарушэнняў. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі надалі пытанням п’янства, сямейна-бытавых канфліктаў і кантролю за асобамі, схільнымі да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў.

Час наводзіць чысціню

Вясна – гэта не толькі час абуджэння прыроды, але і традыцыйная пара суботнікаў. Адзін з іх правялі работнікі сельвыканкама. Іх намаганнямі быў наведзены парадак на тэрыторыі, прылеглай да адміністрацыйнага будынка.

Акрамя таго, на тэрыторыі сельсавета прыступілі да работ па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей