Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

В Бучатинском сельисполкоме рассказали, что нужно для того, чтобы не считаться тунеядцем

29.03.2026

На пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку былі запрошаны тыя жыхары сельсавета, якія лічацца неназанятымі ў эканоміцы.

Як адзначыла старшыня Бучацінскага сельвыканкама Святлана Сташаніна, члены камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва пры Капыльскім райвыканкаме рэкамендавалі некаторым грамадзянам працаўладкавацца ў ЗАТ «ЖЫЛІХАВА» або ААТ «Ціміразеўскі». Таксама нагадалі вяскоўцам, якія дакументы трэба мець, каб не стаць «тунеядцем».

Нарадзіліся новыя жыхары

Двое маленькіх жыхароў з’явіліся на свет у Жыліхаве. Хлопчык нарадзіўся ў шматдедзетнай сям’і, дзяўчынка стала другім дзіцем.

Дзеці малююць прыроду

У фае Жыліхаўскага сельскага дома культуры размешчана выстава экалагічнага дзіцячага малюнка «Мой родны дом, мая старонка».

На выставе прадстаўлены работы ўдзельнікаў дзіцячага экалагічнага клуба «Вясёлка», якія ўпэўнены: вельмі важна навучыцца з самага ранняга ўзросту беражліва ставіцца да прыроды. Побач з выставай малюнкаў аформлены стэнд, дзе размешчана інфармацыя пра тое, як правільна паводзіць сябе ў навакольным асяроддзі.

Вясна – пара абнаўлення

Жыхары вёсак наводзяць парадак на вуліцах населеных пунктаў. Акрамя гэтага знесены чатыры дамы: па два ў Бучаціне і Смалічах.

Таксама прыбралі грамадзянскія могілкі ў Бучаціне. Сіламі жыхароў вёскі пафарбавалі агароджу, вароты і брамку.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей