Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Увлекательные эстафеты объединили юных участников турнира в Быстрыцком СДК

29.03.2026

Першы дзень вясновых канікул для дзяцей выдаўся па-сапраўднаму актыўным і займальным. Вясёлыя эстафеты, камандны дух і мора пазітыву аб’ядналі юных удзельнікаў турніру «Здаровы лад жыцця – гэта наша ўсё», які прайшоў у Быстрыцкім СДК.

Парадак пачынаецца з кожнага

З 20 сакавіка па 30 красавіка на тэрыторыі сельсавета, як і па ўсёй Капыльшчыне, праходзяць работы па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні. Да агульнай справы актыўна далучыліся працоўныя калектывы і жыхары. У в. Дзярэчына на ўборку выйшлі работнікі Быстрыцкага дзіцячага сада і сярэдняй школы. У аграгарадку парадак наводзілі супрацоўнікі сельвыканкама, сацыяльныя работнікі і калектыў мясцовага сельскага дома культуры.

Бяспека перш за ўсё

У рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам» паклапаціліся пра сацыяльна неабароненыя катэгорыі грамадзян. Спецыялісты правялі абследаванне домаўладанняў, звярнуўшы асаблівую ўвагу на выкананне правіл пажарнай бяспекі. З жыхарамі праведзены тлумачальныя гутаркі пра недапушчальнасць курэння ў ложку, спраўнасць пячнога ацяплення і электраправодкі. Важным вынікам акцыі стала ўстаноўка 10 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Прафілактыка правапарушэнняў

На чарговым пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку абмеркавалі пытанні папярэджання злачыннасці і барацьбы з залежнасцямі з удзелам урача-псіхіятра-нарколага Капыльскай ЦРБ Аляксандра Гайдзеля. Спецыяліст падрабязна спыніўся на пытаннях прафілактыкі алкагалізму і наркаманіі, звярнуўшы ўвагу на ролю грамадскасці ў раннім выяўленні асоб, схільных да злоўжыванняў.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей