Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Тайны весенних дней: о чем говорит народный календарь

27.03.2026

29 сакавіка

Раней у гэты дзень пачыналі рыхтаваць вазы, таму што «прыйшла пара каню цягнуць воз са двара». Казалі: «На Савіна санкі пакінь, калёсы пасунь».

30 сакавіка

Нашы продкі лічылі гэты дзень днём рыбака. Трэба было напрасці нітак і сплесці з іх сетку, існавала перакананне, што такая прылада бу-дзе лавіць шмат рыбы.

Аляксей лічыцца цёплым днём і з ім звязана нямала народных прымет. «На Аляксея лёд такі слабы, што і рыба хвастом разаб’е». У гэты дзень пілі святочнае пітво – мядова-бярозавы адвар. Чакалі таксама прылёту жураўлёў ці буслоў.

31 сакавіка

Старыя людзі лічылі, што ў апошні дзень сакавіка бруд прыліпае да адзежы тых людзей, чые намеры не досыць чыстыя. Лічылася, што надвор’е ў гэты дзень непрадказальнае – пасля вясенняй адлігі маглі ўдарыць маразы, хоць і невялікія.

Нашы продкі верылі, што ў гэты дзень непажадана выязджаць з дому, нельга хадзіць у госці, бо можна згубіць сваю ўдачу.

1 красавіка

Нашы продкі называлі гэты дзень Дар’я Веснавая – раней у гэты час актыўна раставалі снягі. У даўнія часы людзі лічылі, што 1 красавіка бяззорнае неба абяцае сонечныя і цёплыя дзянькі.

2 красавіка

Старыя людзі называлі гэты дзень Калодзежніца. Нашы продкі адзначалі, што вада, узятая ў гэты дзень са студні, валодае незвычайнай сілай. Таму людзі пілі калодзежную вадзіцу, абмываліся ёю і акраплялі агарод.

3 красавіка

Раней верылі, што ў гэты час да дамоў лю-дзей набліжаецца ліхаманка. У народзе абаронай ад усялякіх вясновых пошасцяў і прастудаў лічыліся вуглі ды пячны попел, таму іх збіралі, загортвалі ў тканіну і прыкладвалі да хворага месца.

Старыя людзі верылі, што 3 красавіка нельга было глядзець на неба, каб не ўбачыць знічку, а вось глядзець у калодзеж у гэты дзень лічылася добрым – будуць удача і грошы.

4 красавіка

Гэты дзень лічыўся пачаткам сапраўднай вясны. Быў звычай раніцай назіраць за сонцам і па ягоным стане прадказваць ураджай і надвор’е будучага года. Калі пры ўзыходзе сонца бачныя на небе чырвоныя колы, то год абяцае ўрадлівасць. Пяклі ў гэты дзень калачы, бо яны падобныя на сонечныя кругі.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей