Дзяцей знаёмілі з гісторыяй беларускага льна, яго значэннем і ролі ў жыцці народа. Яны даведаліся пра гісторыю культуры, спосабы апрацоўкі, што выраблялі з тканіны і з семені ільну. Змаглі азнаёміцца з прыладамі працы: пранік, церніца, прасніца, калаўрот і інш.
Маленькія слушнікі атрымалі практычны досвед, удзельнічаючы ў конкурсе пазнавальных пытанняў аб льне.
А вось супрацоўнікі раённага цэнтра традыцыйнай культуры і Мажскай бібліятэкі арганізавалі тэматычную гадзіну для дзяцей дашкольнага ўзросту.
У ходзе яе хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі пазнаёміліся з кніжнымі навінкамі, але і актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве "У краіне беларускіх загадак".
Фота РЦК

Комментарии