Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Весеннее меню: собираем на столе вкусный витаминный заряд

14.03.2026

Вясной нашаму арганізму патрабуецца больш энергіі і вітамінаў, таму прапануем вам стравы карысныя і смачныя.

Вясновы суп з курыцай

Прадукты: 1 курынае філе, 100 г зялёнага гарошку, 2 балгарскія перцы, 1–2 кабачкі (можна замарожаныя), 2–3 бульбіны, 1 цыбуліна, сцябло сельдэрэю, 1 морква, зеляніна.
Гатуем. Адварваем курыцу да гатоўнасці. Працэджваем булён і наразаем мяса кавалачкамі, таксама і ўсю агародніну. Злёгку абсмажваем цыбулю, моркву і сельдэрэй. Адпраўляем у булён засмажку, бульбу і перац. Праз 5–7 хвілін – астатнія інгрэдыенты, курыцу і варым суп да гатоўнасці.

Сырны амлет на кефіры

Прадукты: 2 яйкі курыныя, 2 ст. л. кефіру, 30 г сыру.
Гатуем. У міску ўбіць яйкі. Злёгку ўзбіць іх відэльцам. Дадаць кефір з разліку 1 ст. лыжка на 1 яйка. Затым – нацёрты сыр. Такі амлет можна не саліць. Змяшайце і выліце ў піялу ці іншы посуд, у якім будзеце падаваць амлет. Гатуйце ў мікрахвалевай печы каля 2 хвілін ці ў духоўцы хвілін 20.

Рыба «Царская»

Прадукты: філе рыбнае – 900 г, цыбуля рэпчатая – 2 шт., вялікі памідор – 1 шт., перац балгарскі (па гусце), сыр цвёрды – 80–100 г, маянэз – 150–200 г, спецыі, соль.
Гатуем. Нарэзаць рыбу на парцыённыя кавалачкі. Цыбулю – кольцамі. Цыбулю, маянэз, соль, перац і спецыі для рыбы добра змяшаць у місцы. Затым у міску пакласці кавалачкі рыбы, акуратна змяшаць, накрыць і паставіць у халадзільнік на 15–20 хвілін. На бляху – пергамент, змазаць алеем і выкласці філе. Зверху – маянэзную сумесь. Рэжам паўкольцамі памідор і выкладваем на філе, дадаём балгарскі перац. Робім сетачку з маянэзу. Пасыпаем зверху цёртым сырам. Ставім у папярэдне нагрэтую да 200 0С духоўку на 25–30 хвілін.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей