Паважаныя жыхары Капыльскага раёна!
З Днём Канстытуцыі ў гісторыі краіны звязана станаўленне беларускай дзяржаўнасці. 15 сакавіка 1994 года быў прыняты Асноўны закон, які засяродзіў у сабе гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацаваў прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці грамадства, выразна вызначыў нацыянальныя прыярытэты дзяржавы.
27 лютага 2022 года адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, які пацвердзіў згуртаванасць і адзінства грамадзян нашай краіны. Беларусы зрабілі свой выбар на карысць абнаўлення Асноўнага закона краіны.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца прававым падмуркам устойлівага развіцця грамадства і дзяржавы, вызначае культурна-гістарычныя традыцыі і духоўна-маральныя ідэалы беларускага народа, выступае гарантам захавання канстытуцыйнай ідэнтычнасці, суверэнітэту і незалежнасці краіны.
Сёння Беларусь упэўнена і дынамічна развіваецца. Важна памятаць, што старанная праца ўсіх грамадзян нашай дзяржавы дазволіць рэалізаваць канстытуцыйныя нормы і прынцыпы, створыць умовы для годнага жыцця і самарэалізацыі кожнага беларуса.
Жадаем усім поспехаў у працы, новых дасягненняў, добрага здароўя, міру і згоды, шчасця і дабрабыту!
Капыльскі раённы выканаўчы камітэт
Капыльскі раённы Савет дэпутата

Комментарии