Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Потейковский сельсовет: актуальные вопросы сельской жизни

21.02.2026

Інвентарызацыя земляў

Ва ўсіх населеных пунктах сельсавета прадстаўнікамі агранамічнай службы ААТ «Прагрэс 2010» і сельвыканкама праведзена інвентарызацыя земляў, якія неэфектыўна выкарыстоўваюцца. Па яе выніках вызначаны плошчы, якія будуць уключаны ў севазварот. У вясенне-летні перыяд сельгаспрадпрыемствам дадаткова будуць апрацоўвацца 8,4 га.

Печы пад наглядам

Работнікамі сельвыканкама сумесна з прадстаўнікамі суб’ектаў прафілактыкі праведзена абследаванне домаўладанняў вяскоўцаў па захаванні правіл пажарнай бяспекі ў аг. Пацейкі і в. Кацельнікі. Камісія на працягу лютага наведала 24 сядзібы. Былі выдадзены два прадпісанні наконт няспраўнасці пячнога ацяплення. На дадзены момант усе недахопы ліквідаваны.

Вызваляюць ад снегу

Тэхніка мясцовага сельгаспрадпрыемства і раённай дарожнай службы актыўна вызваляла ад снегу дарогі і вуліцы на тэрыторыі сельсавета. Выконваліся не толькі планавыя работы, але і заяўкі насельніцтва.

З падвор’яў насельніцтва

З уласных падвор’яў насельніцтва з пачатку месяца закуплена 765 кг малака (у мінулым годзе было 756 кг), у тым ліку за дзень 90 кг (летась – 67 кг).


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей