«Бяспечныя» візіты
На тэрыторыі сельсавета на пастаяннай аснове праводзіцца маніторынг жылога сектара. Асаблівая ўвага надаецца шматдзетным сем’ям і адзінокім грамадзянам сталага ўзросту. Спецыялісты сельвыканкама сумесна з зацікаўленымі службамі наведваюць домаўладанні гэтых катэгорый жыхароў.
Асноўная мэта візітаў – прафілактыка пажараў і іншых надзвычайных сітуацый у жылым фондзе, а таксама праверка ўмоў пражывання. Падчас абходаў спецыялісты аказваюць кансультацыйную дапамогу, правяраюць спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і пажарных апавяшчальнікаў, каб гарантаваць бяспеку і падтрымку тым, хто ў гэтым мае патрэбу ў першую чаргу.
Прафілактычная сустрэча
У Ванелевіцкай сярэдняй школе адбылася прафілактычная сустрэча. Перад вучнямі выступілі намеснік начальніка Капыльскага РАНС Дзмітрый Шаўроў і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх міліцыі грамадскай бяспекі Іна Вярбіла (на здымку).
Спецыялісты нагадалі дзецям алгарытм дзеянняў пры надзвычайных сітуацыях і растлумачылі, да чаго можа прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Іна Вярбіла правяла гутарку аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў, адказнасці перад законам і важнасці захавання грамадскага парадку.
Сустрэча прайшла ў фармаце жывога дыялогу, дзе кожны вучань мог атрымаць кампетэнтны адказ на сваё пытанне. Такія мерапрыемствы дапамагаюць дзецям лепш засвоіць правілы бяспечных паводзін і зразумець важнасць закона.
Звярнуліся з надзённым
Для аператыўнага вырашэння на-дзённых праблем прайшлі сустрэчы з жыхарамі населеных пунктаў. У в. Ва-сільчыцы адбыўся сход па адным з самых актуальных пытанняў – закрыцці мясцовай крамы. Прадстаўнікі ўлады абмеркавалі з людзьмі варыянты гандлёвага абслугоўвання, каб забяспечыць бесперабойную дастаўку неабходных тавараў. У в. Чыжэвічы падчас сходу жыхары змаглі задаць пытанні, якія іх хвалююць. Асноўныя тэмы тычыліся сацыяльнай сферы і добраўпарадкавання вёскі.

Комментарии