Дашкольнікі супраць непагадзі
Выхаванцы Быстрыцкага дзіцячага сада з вялікім задавальненнем узяліся за рыдлёўкі, каб ачысціць тэрыторыю любімай дашкольнай установы ад наступстваў непагадзі, прынесенай цыклонам «Улі». Праца на свежым паветры кіпела весела і з запалам, і зараз пляцоўкі зноў чыстыя, бяспечныя і гатовыя для гульняў.
Акцыя завяршылася святам дабра
Заключнай падзеяй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» стала сапраўднае свята добрых спраў у сацыяльным пансіянаце «Ачаг надзеі». Госці прыйшлі да пастаяльцаў з падарункамі, добрым настроем і канцэртнымі нумарамі, падарыўшы ўсім мора станоўчых эмоцый. Гэты дзень стаў яркім сімвалам таго, што міласэрнасць і клопат не абмежаваны календаром і працягваюцца кожны дзень.
Па вёсцы – са «Шчадрацом»
Удзельнікі мастацкай самадзейнасці ўстаноў Блеўчыцкага сельсавета ў самабытных касцюмах накіраваліся з традыцыйным абрадам «Шчадрэц» па в. Лёшня. Падобнае свята адбылося і ў аг. Быстрыца. Народныя песні, добрыя пажаданні і шчадраванне стварылі святочную атмасферу і парадавалі жыхароў усіх узростаў.
У свеце прафесій
У Быстрыцкай сярэдняй школе прайшоў Дзень працоўнага выхавання і прафарыентацыі. Цэнтральнай падзеяй стаў вусны часопіс «У свеце прафесій», дзе навучэнцы праз прэзентацыі і віктарыны пашырылі свае веды аб розных спецыяльнасцях. А ў квэст-гульні «Прафесіі вакол мяне» (на здымку) вучні ў камандах вырашалі задачы, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю, развіваючы логіку і ўменне працаваць разам.

Комментарии