Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Вехи времени: помним, гордимся, отмечаем

18.01.2026

Вашай увазе – каляндар знамянальных дат на 2026 год.

СТУДЗЕНЬ

2 студзеня – 190 гадоў з дня нараджэння МеНДэЛЕ Мойхер-Сфорыма (Саламона Майсеевіча Абрамовіча), пісьменніка, класіка яўрэйскай літаратуры, ураджэнца г. Капыля (02.01.1836 – 08.12.1917).
9 студзеня – 85 гадоў з дня нара-джэння ЕМЯЛЬЯНАВА Валерыя Нілавіча, савецкага і расійскага вучонага ў галіне гарэння гетэрагенных кандэнсатных сістэм, доктара тэхнічных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), ураджэнца г. Капыля (09.01.1941).
14 студзеня – 90 гадоў з дня нараджэння ГУРСКАГА Антона Іванавіча, кандыдата філалагічных навук, былога навуковага супрацоўніка Інстытута мастацтва, этнаграфіі і фальклору, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у падрыхтоўцы мнагатомнага навуковага выдання «Беларуская народная творчасць», ураджэнца вёскі Лугавая Слабада-Кучынскага (цяпер Бабаўнянскага) сельсавета (14.01.1936 – 01.07.2016).

ЛЮТЫ

11 лютага – 140 гадоў з дня нараджэння КАЗАКА Аляксея Захаравіча, краязнаўцы, былога намесніка старшыні Цэнтральнага бюро краязнаўства Інстытута беларускай культуры і Беларускай акадэміі навук (1925–1930), ураджэнца вёскі Бучаціна (11.02.1886 – 01.09.1938).
15 лютага – 90 гадоў з дня нараджэння ЧАРНІКОВІЧА Мікалая Васільевіча, расійскага пісьменніка (Рэспубліка Карэлія), ураджэнца вёскі Смалічы Бучацінскага сельсавета (15.02.1936 – кастрычнік, 2016).
23 лютага – 70 гадоў з дня нараджэння ВАЙЦЯХОВІЧА Валянціна Паўлавіча, воіна-інтэрнацыяналіста, ураджэнца вёскі Дусаеўшчына Капыльскага сельсавета (23.02.1956 – 29.05.1982).
27 лютага – 100 гадоў з дня нара-джэння ЧЫРКУНА Міхаіла Пятровіча, дзеяча культуры, педагога, заслужанага работніка культуры, ураджэнца вёскі Браткава (27.02.1926 – 22.02.2000).
28 лютага – 95 гадоў з дня нара-джэння ПАДНЕВІЧА Рыгора Фёдаравіча, літаратара, журналіста, ураджэнца вёскі Бучаціна (28.02.1931).

САКАВІК

1 сакавіка – 95 гадоў з дня нараджэння ПАСЮКЕВІЧА Уладзіміра Маркавіча, мастака, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, ураджэнца г. Капыля (01.03.1931 – 15.05.2009).
8 сакавіка – 125 гадоў з дня нара-джэння СЕРАДЫ Аляксандры Сямёнаўны, майстра народнага ткацтва, ураджэнкі вёскі Лешня (08.03.1901 – 03.06.1981).
13 сакавіка – 205 гадоў з дня нара-джэння КРАСОЎСКАГА Антона Якаўлевіча (Эдуарда-Антона), расійскага вучонага ў галіне гінекалогіі і акушэрства, педагога, грамадскага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў навуковага акушэрства і гінекалогіі, ураджэнца вёскі Грозава (13.03.1821 – 13 .04.1898).
14 сакавіка – 80 гадоў з дня нараджэння КАВАЛЕНІ Аляксандра Аляксандравіча, акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адра-джэнне» (2020), ураджэнца г. Капыля (14.03.1946).
15 сакавіка – 120 гадоў з дня нара-джэння ТОРЫКА Мікалая Антонавіча, віцэ-адмірала, ураджэнца вёскі Перавоз Доктаравіцкага сельсавета (15.03.1906 – 15.04.1999).
19 сакавіка – 80 гадоў з дня нараджэння ПАШКЕВІЧ (Брыкальскай) Людмілы Антонаўны, беларускага вучонага ў галіне артапедыі і траўматалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага ўрача Рэспублікі Беларусь, ураджэнкі г. Капыля (19.03.1946).
23 сакавіка – 90 гадоў з дня нара-джэння БРАНАВІЦКАГА Віліуса Іванавіча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, ураджэнца г. Капыля (23.03.1936 – 15.12.2004).

КРАСАВІК

12 красавіка – 95 гадоў з дня нара-джэння ПЯТРОВІЧА Сяргея Астапавіча, беларускага тэатразнаўцы, акцёра Тэатра юнага гледача, некаторы час быў намеснікам міністра культуры Беларус-кай ССР, ураджэнца г. Капыля (12.04.1931 – 06.10.1981).
16 красавіка – 70 гадоў з дня нара-джэння ГЛАДКАЙ Валянціны Фёдараўны, спявачкі, стваральніцы, мастацкага кіраўніка, салісткі народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Неруш», заслужанага дзеяча культуры Беларусі, ураджэнкі вёскі Праснакі (16.04.1956).

МАЙ

5 мая – 80 гадоў з дня нараджэння КАРПОВІЧА Аляксандра Аляксандравіча, воіна-інтэрнацыяналіста, ураджэнца вёскі Выня Бабаўнянскага сельсавета (05.05.1946 – 13.06.1982).
8 мая – 75 гадоў з дня нараджэння РОЦЬКІ Леаніда Міхайлавіча, беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкая апрацоўка металу), дызайнера і жывапісца, ураджэнца вёскі Кель Капыльскага сельсавета (08.05.1951).
15 мая – 90 гадоў з дня нараджэння ГАЛУШКІ Васіля Міхайлавіча, вучонага ў галіне сельскагаспадарчых навук, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Акадэміі аграрных навук, ураджэнца вёскі Домантавічы Блеўчыцкага сельсавета (15.05.1936 – 09.07.2021).
15 мая – 85 гадоў з дня нараджэння КІСЯЛЯ Віктара Паўлавіча, рускага гісторыка і педагога, доктара гістарычных навук, ураджэнца вёскі Ст. Капыль Капыльскага сельсавета (15.05.1941).
19 мая – 80 гадоў з дня нараджэння ДРАКО Валерыя Уладзіміравіча, педагога, выдатніка народнай асветы, былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў нацыя-нальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ураджэнца вёскі Саўкова Доктаравіцкага сельсавета (19.05.1946).
23 мая – 95 гадоў з дня нараджэння МАЗАЛЯКІ Івана Міхайлавіча, беларускага дзяржаўнага дзеяча, міністра прамысловага будаўніцтва БССР (1979 –1985), намесніка міністра прамысловага будаўніцтва (1985–1987), ураджэнца вёскі Яўсеевічы Грозаўскага сельсавета (23.05.1931 – 13.05.2006).
30 мая – 130 гадоў з дня нараджэння ДАВІДОЎСКАГА Івана Елізар’евіча, генерал-лейтэнанта, ураджэнца вёскі Грозава (30.05.1896 – 15.04.1960).

ЧЭРВЕНЬ

6 чэрвеня – 100 гадоў з дня нараджэння ПЯТРОВІЧА Генадзя Уладзіміравіча, беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі, які спяваў у хоры Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі да 1995 года, ураджэнца вёскі Дусаеўшчына (06.06.1926 – 2008).

ЛІПЕНЬ

24 ліпеня – 115 гадоў з дня нараджэння АСТРЭЙКІ Анатоля, беларускага паэта, ураджэнца вёскі Пясочнае (24.07.1911 – 23.08.1978).
27 ліпеня – 135 гадоў з дня нараджэння КАНДЫБОВІЧА Сымона Сцяпанавіча, беларускага дзяржаўнага дзеяча, гісторыка, ураджэнца вёскі Старыца Слабада-Кучынскага сельсавета (21.07.1891 – 27.09.1972).

ЖНІВЕНЬ

3 жніўня – 100 гадоў з дня нара-джэння АДАМОВІЧА Алеся (Аляксандра Міхайлавіча), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўцы, грамадскага дзеяча, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ура-джэнца вёскі Канюхі Грозаўскага сельсавета (03.08.1926 – 26.01.1994).
7 жніўня – 90 гадоў з дня нараджэння РЫЛАВА Генадзя Пятровіча, доктара сельскагаспадарчых навук, вядомага садавода, які стварыў пад Шчучынам буйнейшы ў Еўропе памалагічны сад, у якім налічвалася каля 5 тысяч сартоў пладовых і ягадных культур, ураджэнца вёскі Куцаўшчына Цімкавіцкага сельсавета (07.08.1936 – 2021).
15 жніўня – 115 гадоў з дня нараджэння ДРАЗДОВІЧА Вікенція Іосіфавіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца вёскі Навасёлкі Бабаўнянскага сельсавета (15.08.1911 – 03.12.1942).
18 жніўня – 80 гадоў з дня нараджэння МАРЦІНОВІЧА Алеся Андрэевіча, літаратуразнаўцы, крытыка, публіцыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Проза», заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь (18.08.1946).
23 жніўня – 100 гадоў з дня нараджэння МАКАРОНКА Уладзіміра Аляксандравіча, Героя Сацыялістычнай Працы (23.08.1926 – 29.08.1982).
26 жніўня – 110 гадоў з дня нараджэння РАДКЕВІЧА Аляксандра Іванавіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца вёскі Балгавічы Грозаўскага сельсавета (26.08.1916 – 17.10.1957).

ВЕРАСЕНЬ

10 верасня – 95 гадоў з дня нара-джэння КНЫША Рамуальда Іванавіча, беларускага трэнера па спартыўнай гімнастыцы, заслужанага дзеяча фізічнай культуры Беларусі, ураджэнца г. Капыля (10.09.1931 – 19.04.2019).
14 верасня – 100 гадоў з дня нара-джэння ШАКУНА Льва Міхайлавіча, доктара філалагічных навук, прафесара, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі за вучэбны дапаможнік «Гісторыя беларускай мовы» (1986), ураджэнца вёскі Браткава (14.09.1926 – 06.11.1996).
27 верасня – 90 гадоў з дня нараджэння КОПЦІКА Івана Канстанцінавіча, беларускага вучонага-селекцыянера, доктара сельскагаспадарчых навук, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за вывядзенне сістэмы сартоў азімай пшаніцы і тэхналогіі вытворчасці зерня харчовага прызначэння (1998), ураджэнца вёскі Рачкевічы Цімкавіцкага сельсавета (27.09.1936 – 04.02.2025).
29 верасня – 70 гадоў з дня нара-джэння БУЛАТА Генадзя Мечыслававіча, воіна-інтэрнацыяналіста, ураджэнца вёскі Душава Пацейкаўскага сельсавета (29.09.1956 – 25.12.1979).

КАСТРЫЧНІК

10 кастрычніка – 120 гадоў з дня нараджэння ЖАЛЯЗНІКОВІЧА Паўла Арсенавіча, грамадска-палітычнага дзеяча Беларусі, ураджэнца вёскі Лешня Блеўчыцкага сельсавета (10.10.1906 – 06.11.1971).
13 кастрычніка – 105 гадоў з дня нараджэння ПЕШКУРА Івана Іванавіча, мастака тэатра, жывапісца (па яго эскізах былі пашыты сцэнічныя касцюмы для «Песняроў», ён прымаў удзел у афармленні спектакляў Цімкавіцкага народнага тэатра), ураджэнца вёскі Вострава Блеўчыцкага сельсавета (13.10.1921 – 12.10.1980).
25 кастрычніка – 85 гадоў з дня нараджэння КАЛЯДЫ Канстанціна Уладзіміравіча, вучонага ў галіне раслінаводства, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, ураджэнца вёскі Старыца (25.10.1941).

ЛІСТАПАД

18 лістапада – 80 гадоў з дня нараджэння РОДЧАНКІ Уладзіміра Віктаравіча, расійскага вучонага ў галіне стварэння і эксплуатацыі лятальных апаратаў, доктара тэхнічных навук, прафесара, акадэміка Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя К.Э. Цыялкоўскага, ураджэнца вёскі Агароднікі Цімкавіцкага сельсавета (18.11.1946).

СНЕЖАНЬ

15 снежня – 105 гадоў з дня нара-джэння АЛЕКСАНДРОВІЧА Сцяпана Хусейнавіча, літаратуразнаўцы, крытыка і публіцыста, ураджэнца г. Капыля (15.12.1921 – 01.05.1986).
21 снежня – 135 гадоў з дня нара-джэння ПАДГОРСКАГА-АКОЛАВА Леанарда, польскага паэта і перакладчыка, даследчыка жыцця і творчасці Адама Міцкевіча, ураджэнца вёскі Дусаеўшчына Капыльскага сельсавета (21.12.1891 – 04.01.1957).

У 2026 годзе спаўняецца:

20 студзеня – 125 гадоў, як у Капылі было адкрыта народнае вучылішча (20.01.1901).
21 лютага – 95 гадоў ААТ «Старыца-Агра» і 25 гадоў, як было прынята рашэнне аб пераўтварэнні калектыўна-долевай гаспадаркі «Новы свет» у адкрытае акцыянернае таварыства «Старыца-Агра» (21.02.1931, 21.02.2001).
Сакавік – 70 гадоў Капыльскаму раённаму цэнтру культуры (сакавік,1956).
11 мая – 65 гадоў, як было заснавана раённае прадпрыемства па вытворча-тэхнічным абслугоўванні аграпрамысловага комплексу (з 2001 года – ААТ «Капыльскі райаграсервіс») (11.05.1961).
Чэрвень – 80 гадоў, як у Капылі было створана інвентарызацыйна-тэхнічнае бюро (чэрвень, 1946).
Першая субота ліпеня – 100 гадоў з дня заснавання Капыльскага райспажыўтаварыства (ліпень, 1926).
Ліпень – 75 гадоў, як быў створаны калгас «Памяць Леніна» (з 2004 года – філіял «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца») (ліпень,1951);
160 гадоў Спаса-Узнясенскай царкве ў Капылі (1866).
Апошняя субота жніўня – 1020 гадоў з дня заснавання горада Капыля і першага пісьменнага ўпамінання аб ім у Статутнай грамаце аб стварэнні Тураўскай епіскапіі. Тут упамінанне аб Капылі з 1006 года (1006).
1 верасня – 25 гадоў ДУА «Гімназія № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі» (01.09.2001).
5 верасня – 15 гадоў, як рашэннем Капыльскага райвыканкама № 120 ад 05.09.2011 быў прыняты гімн горада Капыля і Капыльскага раёна: музыка С. Ждановіча, словы М. Кожуха, С. Ждановіча (05.09.2011).
28 снежня – 20 гадоў, як была здадзена ў эксплуатацыю радыётэлевізійная перадаючая станцыя (28.12.2006).
20 гадоў аграгарадкам Цімкавічы і Старыца (2006).
70 гадоў з дня заснавання Камсамольскай сельскай бібліятэкі (зараз Камсамольская сельская бібліятэка-клуб) (1956).
75 гадоў з дня стварэння ансамбля народных інструментаў «Капыльскія дудары» (1951).
90 гадоў, як ад г. Слуцка была пракладзена чыгунка на захад ад вёскі Цімкавічы (1936).
90 гадоў, як у Цімкавічах была створана МТС (1936).
115 гадоў, як у Капылі быў пабудаваны паравы млын (1911).
130 гадоў з дня нараджэння КІШ Алены Андрэеўны, беларускай самадзейнай мастачкі (1896–1949).
145 гадоў з дня нараджэння МЯШЭЧАК Аляксандры Нічыпараўны, майстра народнага ткацтва, ураджэнкі вёскі Быстрыца (1881– 24.06.1982).
155 гадоў з дня нараджэння ЛОБІКА Лявона Сцяпанавіча, беларускага паэта і публіцыста, ураджэнца вёскі Кукавічы Цімкавіцкага сельсавета (1871–1918).
155 гадоў з дня нараджэння ШКЛЯРА Яфрэма Ільіча, савецкага і яўрэйскага кампазітара, дырыжора, музыканта, педагога, ураджэнца вёскі Цімкавічы (1871–1943).
210 гадоў, як у Капылі адкрылася царкоўна-прыходская школа (1816).                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                    Пры складанні спіса «Старонкі гісторыі Капыльшчыны» былі выкарыстаны наступныя матэрыялы:
Беларуская энцыклапедыя: У18 т. – Мінск.: БелЭн, 1996–2002.
Беларусь: энцыкл. даведнік. – Мінск: БелЭн, 1995. – 799 с.
Бельскі А. Тут іх карані і вытокі: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў свеце / Алесь Бельскі. – Мінск: Рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2014. – 71 с.
Бельскі А. Тут наша радзіма: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў Беларусі і свеце / Алесь Бельскі. – Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. – 152 с.
Марціновіч, А. Душа рвецца сюды / Алесь Марціновіч. – Мінск: Беларусь, 2020. – 224 с. – (Падарожжа па родным краі).
Минская область: энциклопедия. В 2 т. – Мінск: БелЭн, 2007.
Памяць: Капыльскі раён: гісторыка-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск: Бел. навука, 2001. – 638 с.
Звесткі з установы «Дзяржаўны занальны архіў» г. Слуцк.

Каляндар складзены паводле інфармацыі, прапанаванай Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкай імя А. Астрэйкі.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей