Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

С Рождеством Христовым! Праздничное обращение руководства Копыльского района

25.12.2025

Паважаныя землякі!

Ад усёй душы віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым! Свята азарае жыццё нязгасным святлом веры, надзеі, раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці. Скрозь тысячагоддзі гэтае вялікае свята нясе з сабой урачыстасць святла, любові, надзеі. Яно з’яўляецца невычэрпнай крыніцай духоўнай радасці і творчых сіл, уваходзіць у кожны дом і натхняе людзей да высакародных учынкаў, клопату пра блізкіх. Беражлівае захаванне яго традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў.

Шчыра жадаем усім, каб святая калядная ноч падарыла вам шчасце і паразуменне ў вашых дамах, прынесла згоду і любоў у кожную сям’ю. Няхай цяпло гэтага свята ўвесь год сагравае вашых родных і блізкіх. Здароўя ўсім, дабрабыту, шчасця і ажыццяўлення жаданняў.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей