Прыміце сардэчныя віншаванні з Божым Нараджэннем! Больш за два тысячагоддзі гэта свята дорыць нам вялікую радасць, надзею і веру. Яно аб’ядноўвае людзей, вучыць жыць у згодзе, прытрымлівацца маральных запаветаў, уваходзіць у кожны дом і заахвочвае людзей да высакародных учынкаў. Беражлівае захаванне гэтых традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў.
Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай у вашых сэрцах заўсёды жывуць дабрыня і міласэрнасць, а жыватворнае святло Каляднай зоркі сагрэе вашы дамы цяплом, напоўніць спакоем і ўтульнасцю, надасць сіл у пераадоленні жыццёвых цяжкасцей, накіроўваючы на шлях, які вядзе да годнага і шчаслівага жыцця. Няхай дабрабыт, згода і шчасце прыйдуць у кожны дом.
Андрэй ЛІС,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Комментарии