Шчыра віншую вас з Калядамі і Новым 2026 годам! Для кожнага з нас гэтыя два святы – час надзей і мар, час адкрываць новыя гарызонты і здабываць новыя сілы і магчымасці. Першыя дні надыходзячага студзеня мы заўсёды чакаем з асаблівым трапятаннем: падводзім вынікі адыходзячага года, захоўваем у памяці ўсе радасныя і шчаслівыя падзеі, робім пэўныя высновы і накіроўваемся наперад.
Хачу пажадаць, каб 2026 год быў такім, якім кожны яго сабе ўяўляе: добрым, шчодрым, багатым на прыемныя сустрэчы і памятныя падзеі. Хай ва ўсіх будзе моцнае здароўе, добры настрой, а ўсе родныя і блізкія – жывыя і шчаслівыя! Міру, новых працоўных здзяйсненняў, прыемных адкрыццяў, цяпла вашым сем’ям і дамам. З Новым годам і з нязменным шчасцем!
Алена ЖУРАЎЛЁВА,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу

Комментарии