Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Елка, Дед Мороз и праздничные украшения: жители Бучатинского сельсовета готовятся к празднику

21.12.2025

Напярэдадні святаў унутры адміні-страцыйнага будынка сельвыканкама пануе асаблівая атмасфера радасці і чакання цуду. Тут устаноўлена прыбраная ёлка, упрыгожаная бліскучымі цацкамі і гірляндамі, побач размясціліся сімвалы Новага года – вясёлыя Дзед Мароз і снегавік, казачныя алені (на здымку).

Падрыхтоўка да свята разгортваецца на ўсёй тэрыторыі сельсавета: упрыгожванні з’яўляюцца на будынках школ, лясніцтва, магазінаў і ААТ «Ціміразеўскі». Мясцовыя жыхары радуюцца атмасферным дэкарацыям і рыхтуюцца сустрэць Новы год.

На абароне сем’яў

На пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку, якое прайшло на базе Бучацінскага сельвыканкама, былі запрошаны восем чалавек. Гэтыя грамадзяне раней праяўлялі схільнасць да злоўжывання спіртнымі напоямі і ўчынялі правапарушэнні, уключаючы выпадкі сямейнага гвалту. Удзельнікі сустрэчы атрымалі тлумачэнні адносна адказнасці за парушэнне закона і магчымых наступстваў супрацьпраўных дзеянняў, накіраваных на прафілактыку правапарушэнняў і павышэнне грамадскай бяспекі.

Старыя пабудовы сышлі ў нябыт

Нядаўна завершаны дэмантаж двух пустуючых дамоў у вёсцы Бучаціна. Такім чынам, агульная колькасць знесеных пустуючых будынкаў з пачатку года дасягнула 25. Такія мерапрыемствы праводзяцца ў рамках праграмы добраўпарадкавання і неабходны для вызвалення зямельных участкаў для паляпшэння інфраструктуры, павышэння прывабнасці сельскай мясцовасці.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей