Суд народаў
Менавіта так яго сталі называць. Гэта быў «працэс шасці мільёнаў свету», што асудзілі галоўных злачынцаў, ідэалогію нацызму і яго вераломныя арганізацыі – гестапа, службу бяспекі. Гэты найвялікшы і самы страшны ў гісторыі чалавецтва працэс, які доўжыўся амаль цэлы год – з 20 лістапада 1945 па 29 кастрычніка 1946 года. Гэта першы ў гісторыі Міжнародны ваенны суд. Трыбунал быў створаны ў адпаведнасці з Лонданскім пагадненнем паміж СССР, ЗША, Вялікабрытаніяй і Францыяй ад 8 мая 1945 г., да якога далучылася яшчэ 19 дзяржаў. Ад СССР у яго ўвайшлі І.Т. Нікітчанка і А.Ф. Валчкоў. Галоўным абвінаваўцам ад СССР выступаў Р.А. Рудэнка. Пад суд былі аддадзены 24 злачынцы, якія ўваходзілі ў кіруючую кліку Германіі.
1 кастрычніка 1946 года абвечсцілі прысуд. Трыбунал прысудзіў 12 ваенных злачынцаў да смяротнага пакарання, трох – да пажыццёвага зняволення. Астатнія атрымалі ад 10 да 20 гадоў зняволеня. Тры чалавекі былі апраўданы. Асуджаныя да смяротнага пакарання галоўныя ваенныя злачынцы пасля адхілення кантрольным саветам для Германіі хадайніцтваў аб памілаванні, былі пакараны ў ноч на 16 кастрычніка 1946 г.
Навошта суд?
Адзначым, што спачатку гітлераўцаў планавалі абвінаваціць у агрэсіі і развязванні злачыннай вайны, што прывяла да пагібелі дзясяткаў мільёнаў па ўсёй Еўропе. Віна была такая відавочная, што было незразумела, навошта наогул патрэбны суд: кіраўніцтва Рэйха можна проста расстраляць. Аднак менавіта доўгі працэс дазволіў выявіць увесь маштаб злачынстваў і паказаць, як выглядае матэрыяльнае ўвасабленне зла і крывадушша, варварства і духоўнага вандалізму ў сучасным свеце. Наколькі крохкі мір і як яго трэба берагчы!
Спачатку саюзнікі СССР наогул былі супраць працэсу над нацысцкімі вараціламі. ЗША і Вялікабрытанія хацелі схаваць «нязручныя» для іх факты аб вытоках Другой сусветнай. Аднак на адкрытым судзе настаяў менавіта савецкі бок. І нямецкі горад Нюрнберг быў абраны месцам суда над галоўнымі фашыстамі зусім не выпадкова; тут у 1933 годзе адбыўся першы з’езд нацысцкай партыі пасля яе прыходу да ўлады. Каб даказаць віну ваенных завадатараў, у Нюрнберг былі прывезены тысячы дакументаў: планы, дырэктывы, справаздачы, ваенныя загады з подпісамі і красамоўнымі датамі. Упершыню ў якасці доказу абвінавачванне прадставіла дакументальныя фільмы з фіксацыяй фактаў злачынстваў. Так, 19 лютага 1946 года ад СССР суду быў прадстаўлены фільм пра злачынствы гітлераўцаў. Пасля паказу ў зале стаяла пяць хвілін цішыня: шок быў стопрацэнтны. Вярхушку Трэцяга рэйха прызналі вінаватай у пагібелі дзясяткаў мільёнаў. Упершыню панеслі суровае пакаранне злачынцы, якія зрабілі вінаватай цэлую дзяржаву. Дарэчы, трыбунал вынес прыгавор не толькі лідарам Германіі, але і самой ідэі – праклятаму нацызму. І тады ўжо здавалася, што нацызм – нябожчык. Аднак сёння вар’ят-пярэварацень Калектыўны захад, які сумесна змагаецца супраць усяго добрага, светлага і гуманнага, зноў ставіць пад сумненне рашэнні трыбунала. А свастыка, на жаль, стала такой папулярнай і жывучай, што ў многіх краінах знаходзіцца ўсё больш паскуд і дурняў, якія прапагандуюць яе, развешваюць, малююць на будынках, у грамадскіх месцах.
Сёння ў «надзвычай правільных падручніках гісторыі» аўтары з крывавымі шарыкамі ў вачах імкнуцца нам даказаць, што тыя злачынствы – зусім не злачынствы, а толькі невялічкія памылкі, якія лёгка выправіць. Але як выправіць і вярнуць дамоў мільёны загінулых салдат і афіцэраў?! Нашы недругі за марамі-акіянамі пішуць псеўдаопусы, з пенай на губах даказваючы, што рашаючая роля ў перамозе над Германіяй належыць не СССР, не Чырвонай Арміі, а англасаксонскаму свету – ЗША і Вялікабрытаніі.
Прычым тут Украіна
На жаль, да ўлады на Украіне сёння таксама прыйшла фашысцкая хунта. Вайну там ніхто і не хоча заканчваць, бо гэта найперш вельмі зручны спосаб заробку і адмыванняў грошай. Сюды нават наёмнікі з многіх краін едуць зарабляць. А ім, як вядома, без розніцы, у які бок страляць. Украіна забыла ўрокі Вялікай Айчыннай, Другой сусветнай. І тут сучаснікі бачаць скажэнне гістарычных фактаў, адраджэнне нацысцкай ідэалогіі. Калектыўны захад выгадаваў у «царстве таполяў» неанацыстаў, якія здзяйсняюць такія ж злачынствы, як некалі гітлераўцы, а падчас нават яшчэ больш бязглуздыя і не па-чалавечаму амаральныя. Кіеўскі рэжым носіць ярка выражаны нацысцкі характар. Захад ідзе на ўсё, нават выкарыстоўвае русафобскі настрой, каб яшчэ больш аддаліць і раз’яднаць рускіх, украінцаў і беларусаў. Народы, у якіх агульныя карані, гены і кроў.
Сёння ў мяне ажно астатнія валасы на галаве ўздымаюцца ад крыўды і роспачы: тыя, хто некалі судзіў ад Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, сёння самі з’яўляюцца аўтарамі шматлікіх войнаў і канфліктаў. Паралельна Захадам вядзецца поўная і адкрытая агрэсія супраць Беларусі і Расіі. Лідары Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі сёння заяўляюць такое, што разумнымі іх не назавеш. Усё часцей немцы-сучаснікі сталі паўтараць такія цыдулкі: «Мы за ўсё, што зрабіў Гітлер, даўно разлічыліся. Мы больш нікому нічога не павінны». Ой, як жа вы памыляецеся! Былая канцлер Германіі Ангела Меркель некалі ўсіх падманвала на мінскіх перамовах, штучна затрымліваючы перамовы, каб Украіна лепш магла падрыхтавацца да вайны з Расіяй. Сёння за гэта атрымлае дастойную пенсію – 14 тысяч еўра. А новаспечаны канцлер Фрыдрых Мерц горда заявіў, што Германія зноў абавязана стаць самай моцнай арміяй Еўропы. Як бачым, усе былыя высакародныя і нават патрыятычныя ўрокі забыты і пафарбавны ў чорны, драматычны, нават трагічны колер!
Падвоздячы вынікі
Вось чаму мы павінны ўсе разам супрацьстаяць спробам фальсфікацыі гісторыі Нюрнбергскага працэсу і гісторыі Другой сусветнай вайны. Мы помнім, што ў ХХ стагоддзі назіралася палітыка прымірэння нацызму – і ведаем, да чаго гэта прывяло. А кроў мільёнаў загінулых – гэта не вадзіца! Падрыхтоўка і правядзенне Нюрнбергскага працэсу сталі магчымымі дзякуючы сусветна-гістарычнай перамозе над фашызмам, вядучую ролю ў якой адыгралі народы СССР, у тым ліку беларускі. Гэта з’явілася наглядным прыкладам паспяховага супрацоўніцтва чатырох саюзных дзяржаў-членаў антыгітлераўскай кааліцыі.
Да гэтай даты на тэлеканале АНТ прымеркавана прэм’ера дакументальнага фільма «Прыгавор». Раю ўсім гэту стужку ўважліва паглядзець, скрупулёзна прааналізаваць. У гэтым фільме прадэманстраваны кадры кіналетапісу Нюрнбергскага працэсу, якія перавялі ў лічбу спецыяльна для гэтага праекта. Тут сын галоўнага абвінаваўцы ад СССР Сяргей Рудэнка распавядае, што давялося перажыць бацьку падчас суда. Дарэчы, у стужцы бяруць удзел міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, дырэктар службы знешняй разведкі РФ Сяргей Нарышкін, кінарэжысёр Алівер Стоўн і многія іншыя.
У гэтай складанай міжнароднай сітуацыі ўсё прагрэсіўнае чалавецтва павінна быць дастаткова моцным, каб спыніць вайну. Бо выйграць яе не атрымаецца! А злосна-воўчы прынцып «вока за вока» можа зрабіць увесь свет сляпым!
І нам усім трэба часцей узгадваць залатыя словы 35-га прэзідэнта ЗША Джона Фіцджэральда Кэнадзі: «Ці чалавецтва пакончыць з вайной, ці вайна пакончыць з чалавецтвам!»
Спецыяльна для «СП» Канстанцін КАРНЯЛЮК

Комментарии