Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Путь к единству и развитию: как прошло VI Всебелорусское народное собрание

04.12.2025

Галоўная мэта УНС – абмеркаваць розныя напрамкі і выбраць аптымальны шлях развіцця краіны. Менавіта ў гэтым мела патрэбу Беларусь у 2021 годзе: трэба было вырашыць, як жыць далей, як палепшыць дзяржаўную сістэму і што рабіць у эканоміцы, якая сутыкнулася з цяжкімі санкцыямі пасля спробы дзяржаўнага перавароту ў 2020-м. Таму 11–12 лютага 2021 года ў Мінску прайшоў VI Усебеларускі народны сход.

На форуме сабраліся прадстаўнікі ўсіх пластоў грамадства: кіраўнікі органаў дзяржкіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, парламентарыі, дэпутаты, рабочыя, працаўнікі вёскі, работнікі сацыяльна-культурнай сферы і сродкаў масавай інфармацыі, вайскоўцы, прадпрымальнікі, студэнты, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, пенсіянеры. Усяго ў такім знакавым мерапрыемстве прынялі ўдзел не толькі 2400 дэлегатаў, але і больш за 300 запрошаных.

Капыльшчыну прадставілі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, дырэктар ДЛГУ «Капыльскі вопытны лясгас» Сяргей Ульдзіновіч, дырэктар ААТ «Праснакі» Віталь Платун, старшы ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Капыльскага райвыканкама Андрэй Трублоўскі, вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Піянер-Агра» Ганна Бахта, культарганізатар Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці ДУК «Капыльскі раённы цэнтр культуры» Галіна Дрожжа.

Правядзенню форуму папярэд-нічала вялікая грамадская дыскусія, арганізаваная ў розных фарматах. Было створана 1,2 тыс. дыялогавых пляцовак, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый, бізнес-супольнасцей, студэнцкай і працоўнай моладзі. Ва ўсіх рэгіёнах краіны працавалі грамадскія прыёмныя. На афіцыйны сайт Усебеларускага народнага сходу свае ініцыятывы і прапановы накіравалі больш за 1,4 тыс. чалавек. Усяго ў хо-дзе агульнанацыянальнай грамадскай дыскусіі ў арганізацыйны камітэт сходу паступіла звыш 17 тыс. прапаноў, якія тычыліся перспектыў развіцця краіны. Абмяркоўвалі самае шырокае кола тэм: эканоміка, сацыяльная сфера, маладзёжная палітыка, грамадскае развіццё, дзяржаўнае будаўніцтва. Большая частка прапаноў сацыяльна-эканамічнага характару была ўключана ў асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021–2025 гады. Адобраныя сходам яе асноўныя палажэнні прадугледжвалі мадэрнізацыю эканомікі, пераход да новага тэхналагічнага ўкладу, павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі і стварэнне камфортных умоў для жыцця грамадзян. Прыярытэты пяцігодкі – шчаслівая сям’я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр.

Дэлегаты з усёй рэспублікі былі гатовы адстаяць дзяржаву і захаваць стабільнасць, да якой мы прывыклі. Таму прынялі рашэнне абмеркаваць і ўнесці змены ў Канстытуцыю на новым рэферэндуме, бо разумелі неабходнасць абараніць будучыню краіны ад падзей, падобных на толькі што перажытыя.

Аляксандр Лукашэнка ў сваім дакладзе адзначыў: «Сучаснасць і будучыня Беларусі ў нашых руках, і перш за ўсё ў руках прысутных тут дэлегатаў, бо вы самая высокая эліта нашага грамадства. Мы ідзём наперадзе, за намі пойдуць іншыя, калі яны хочуць жыць у мірнай і спакойнай краіне. Таму ад нас залежыць усё».

Сваімі ўспамінамі аб маштабным форуме падзялілася Галіна Дрожжа:

– Атмасфера, якая панавала на VI Усебеларускім народным сходзе, перасягнула ўсе чаканні і пакінула глыбокі след ва ўсіх дэлегатаў. Форум сам па сабе быў асаблівым, бо праходзіў пасля падзей найскладанейшага 2020 года, калі ў Беларусі наспяваў раскол грамадства. Таму сход прайшоў на высокім эмацыянальным узроўні. Меркаванні і прапановы, якія выказваліся на форуме, былі самымі рознымі. Але ўсіх іх аб’ядноўвала адказнасць і імкненне зрабіць усё магчымае для росквіту і развіцця нашай роднай Беларусі. Як работніка цэнтра аматарскай творчасці мяне парадавала тое, што былі закрануты пытанні развіцця культуры, таму што культура – гэта памяць пакаленняў, якую мы не можам страціць. Пасля форуму ўсе яго ўдзельнікі, а разам з імі і ўся Беларусь, атрымалі велізарнае натхненне, надзею і ўпэўненасць у будучыні.

Фота з архіва «СП»


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей