Свята работнікаў сельскай гаспадаркі
У Грозаўскім сельскім Доме культуры прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Мерапрыемства было арганізавана для супрацоўнікаў філіяла «Лакнея». Перад гледачамі выступілі папулярныя гурты «Беларусы» і «БайСіці».
Конкурс добрага слова
Бібліятэкар Камсамольскай сельскай бібліятэкі-клуба Сняжана Цішчанка правяла ў Камсамольскай СШ літаратурны конкурс «Сачыненні, вершы, міні-апавяданні пра добрае слова». Школьнікі змаглі праявіць свае творчыя здольнасці і падзяліцца разважаннямі аб важнасці дабрыні ў мове (на здымку).
Абмеркавалі пытанні электраацяплення
У вёсцы Труханавічы адбыўся сельскі сход грамадзян. У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты Слуцкага РЭС, якія адказалі на пытанні жыхароў аб магчымасці падключэння домаўладанняў да электраацяп-лення.
Выязное пасяджэнне камісіі
На базе дыспетчарскай ААТ «Праснакі» ў аграгарадку Камень прайшло выязное пасяджэнне грамадскай камісіі па прафілактыцы правапарушэнняў, у якой прыняў удзел пракурор Капыльскага раёна Віталь Афанасенка.
Экскурсія для жыхароў пансіяната
Падапечныя Грозаўскага сацыяльнага пансіяната «Ліпавы рай» наведалі музей гісторыі слуцкіх паясоў. Яны пазнаёміліся з гісторыяй унікальнага рамяства, яго значэннем і традыцыямі, якія перадаваліся праз пакаленні. Таксама ўдзельнікі паездкі агледзелі іншыя гістарычныя славутасці Слуцка, узбагаціўшы свае веды пра культурную спадчыну рэгіёна.

Комментарии