Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Рассказываем о новостях Тимковичского сельсовета

30.11.2025

У фокусе – бяспека жыхароў

Каб папярэдзіць пажары і надзвычайныя сітуацыі, работнікі сельвыканкама сумесна з супрацоўнікамі РАНС перыядычна абходзяць жылы сектар. Так, нядаўна спецыялісты ў чарговы раз наведалі грамадзян, якія асабліва маюць патрэбу ў клопаце і дапамозе: адзінокіх пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетныя сем’і і іншыя сацыяльныя катэгорыі.
«Такія сумесныя рэйды – гэта не фармальнасць. Мы не толькі кантралюем стан печак, электраправодкі і супрацьпажарных прылад, але і даём карысныя парады, як пазбегнуць небяспекі. Для нас важна не проста выявіць недахопы, а дапамагчы людзям стварыць сапраўды бяспечнае асяроддзе. Часам размова і тэрміновая дапамога могуць выратаваць чалавечае жыццё», – адзначыла старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Наталія Прохарава.

Пусткі знікаюць, перспектывы з’яўляюцца

Вёскі Навасёлкі і Комсічы набылі новы выгляд – тут знеслі два пустуючыя дамы, якія доўгі час знаходзіліся ў закінутым выглядзе. Адначасова ў вёсцы Вялікая Раёўка адзін з дамоў быў прададзены ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 116 за сімвалічны кошт – адну базавую велічыню.

Прыгажосць – сумеснымі сіламі

Цімкавіцкая сярэдняя школа ра-зам з сельвыканкамам правялі акцыю па добраўпарадкаванні тэрыторый помнікаў і вайсковых пахаванняў. Навучэнцы і педагогі заняліся прыбіраннем – расчышчалі тэрыторыю ад лісця, смецця і сухой расліннасці, падмяталі сцежкі і прыводзілі ў парадак прылеглыя тэрыторыі (на здымку).
Супрацоўнікі сельвыканкама высадзілі туі і елкі, якія стануць упрыгожаннем гістарычных месцаў.

Небяспечным дрэвам – не!

На тэрыторыі сельсавета працягваецца абследаванне і спілоўванне аварыйных дрэў, якія ўяўляюць небяспеку для домаўладанняў і грамадзян. Такія работы былі праведзены спецыялістамі ў аграгарадку Цімкавічы, а таксама ў вёсках Чарнагубава і Руднае.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей