Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Докторовичском сельсовете? Рассказываем

30.11.2025

Увага – прафілактыцы

На тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета адбылося планавае пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку. Удзельнікі пасяджэння разгледзелі пытанні супрацьпажарнай бяспекі, а таксама абмеркавалі дзеянні ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, звязаных з пагаршэннем умоў надвор’я.
Акрамя таго, была прааналізавана крымінагенная абстаноўка на тэрыторыі сельсавета. Асаблівую ўвагу надалі рабоце з нядобранадзейнымі сем’ямі і прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

Для мінімальнай рызыкі

У вёсцы Гарнастайлава спiлавалі старыя, сухастойныя і з пагрозай падзеннем дрэвы. Як адзначылі ў сельвыканкаме, падобныя меры дазваляюць прадухіліць падзенне дрэў і галін падчас моцнага ветру, ліўняў або снегападаў, тым самым мінімізуючы рызыку пашкоджання маёмасці і пагрозы для жыцця і здароўя людзей.

Суботнік ля сельвыканкама

Работнікі Доктаравіцкага сельвыканкама правялі суботнік, падчас якога быў наведзены парадак на прылеглай да адміністрацыйнага будынка выканкама тэрыторыі. Ініцыятыва накіравана на пад-рыхтоўку да зімовага сезона.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей