Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Узнали, что нового в Семежевском сельсовете

29.11.2025

Змены да лепшага

Населеныя пункты Семежаў-скага сельсавета становяцца больш чыстымі, дагледжанымі і ўтульнымі. Так, у вёсцы Чырвоная Дубрава былі праведзены маштабныя мерапрыемствы па навядзенні парадку. Асноўнай задачай стала ўборка сухіх і паваленых галін. Паралельна была праведзена работа па прывядзенні ў парадак пустуючых участкаў. Сіламі рабочых будаўнічай брыгады ААТ «Семежава» ўдалося зрабіць населены пункт больш чыстым і бяспечным.

Сельская прыгажосць

Акрамя таго, у вёсцы пасадзілі сосны. Удзел у пасадцы прынялі навучэнцы Семежаўскай СШ пад кіраўніцтвам настаўніка фізкультуры Алега Шчэрбы і намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Алены Гардзей (на здымку).

Свята адзінства і актыўнасці

Для вучняў Семежаўскай СШ прайшло выхаваўчае мерапрыемства «Тата, мама, я – дружная сям’я». Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, успаміналі казкі, праходзілі конкурсныя эстафеты.
Акрамя гэтага, у рамках акцыі «Міншчына спартыўная» адбыўся турнір па футболе. Хлопцы, поўныя энергіі і рашучасці, паказалі цікавую і відовішчную гульню.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей