Падрыхтоўка да зімы
У аграгарадку Скабін і вёсцы Дусаеўшчына (на здымку) прайшлі чарговыя сходы грамадзян. Асноўныя тэмы – падрыхтоўка да зімы і захаванне бяспекі.
Прадстаўнікі РАНС і энергагазінспекцыі нагадалі правілы эксплуатацыі печаў, катлоў і электрапрыбораў у халодны перыяд. Таксама гаварылі пра навядзенне парадку на прысядзібных тэрыторыях. Жыхары атрымалі адказы на ўсе пытанні, што іх хвалявалі.
Чысціня на месцах пахавання
Спецтэхніка мясцовых сельгаспрадпрыемстваў ААТ «Піянер-Агра» і «Скабін» працавала на грамадзянскіх могілках у вёсках Чырвоны Партызан, Вусава, Аножкі, Стары Капыль, Нізкавічы, Вялешына і Дусаеўшчына. Быў арганізаваны вываз смецця, што дазволіла прывесці ў належны стан месцы пахавання.
«Дзяцінства пад абаронай»
Пад такім дэвізам у Мажскай пачатковай школе адзначылі Сусветны дзень дзіцяці. Вучняў пазнаёмілі з іх правамі і важнасцю шчаслівага дзяцінства. Дзеці вучыліся разважаць, выказваць сваё меркаванне, паважаючы іншых. У даступнай гульнёвай форме школьнікам распавядалі пра дакументы, якія абараняюць іх інтарэсы. Асаблівую ўвагу надалі выхаванню пачуцця ўласнай годнасці, адказнасці і сяброўства.

Комментарии