Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Новости Блевчицкого сельсовета

29.11.2025

Вольны час у Быстрыцы

Быстрыцкі СДК стаў цэнтрам забаў для розных пакаленняў. Для самых юных жыхароў прайшла вясёлая дзіцячая дыскатэка «Падары ўсмешку сябру». А для моладзі і дарослых адбылася тэматычная дыскатэка ў стылі 90-х, якая падарыла ўсім удзельнікам шмат пазітыўных эмоцый і добрых успамінаў.

Як умацаваць парадак

На выязным пасяджэнні Савета грамадскага пункта аховы правапарадку праведзена прафілактычная работа з запрошанымі грамадзянамі. Асноўнай тэмай абмеркавання сталі пытанні ўмацавання правапарадку і прафілактыкі правапарушэнняў на тэрыторыі сельсавета.

Патрыятычнае выхаванне

У Быстрыцкім дзіцячым садзе для дзяцей рознаўзроставай групы прайшло выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства «Ліст аб Беларусі» (на здымку). Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра сваю родную краіну, яе нацыянальныя сімвалы.

Пра сямейныя каштоўнасці

У Быстрыцкай СШ арганізавалі цэлую серыю мерапрыемстваў, прысвечаных сямейным каштоўнасцям. Для малодшых школьнікаў падрыхтавалі гульнёвую праграму «Мая сям’я – маё багацце». Для падлеткаў прайшла тэматычная гадзіна «Мая сям’я – мой гонар», дзе яны дзяліліся цікавымі гісторыямі. Старшакласнікі прынялі ўдзел у дзелавой гульні, якая садзейнічала развіццю камандных навыкаў і фарміраванню асэнсаваных адносін да сямейных традыцый.

Асфальту быць

У рамках навядзення парадку на зямлі і для бяспекі грамадзян зроблены знос непрыдатных для выкарыстання пустуючых дамоў: двух у в. Лешня і аднаго ў в. Кіявічы. Акрамя таго, прадоўжаны работы па добраўпарадкаванні. Так, па зав. Школьнаму і вул. Палявой аг. Быстрыца была зроблена ўкладка асфальту, што значна павысіла камфорт пражывання жыхароў.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей