Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Коррупция, "Карлсон" и "Шлагбаум": как в Украине "доят" атомную энергетику?

19.11.2025

Зусім не выпадкова хачу пачаць матэрыял гэтай назвай – паводле глыбока інтэлектуальнага чалавека Міхаіла Задорнава, вядомага сваёй сатырай і гумарам.

Уладзімір Зяленскі – асоба не папулярная ні ў свеце, ні ва Украіне, аднак вядомая таксама сваімі анекдатычна-каламбурнымі паводзінамі. Яго хворая мудрагелістасць даўно ўжо б’е праз край, а яго хітрыкі накіраваны непасрэдна на тое, каб муціць чыстую вадзіцу...

Што сёння галоўнае ў палітыцы Украіны?

Так, правільна: карупцыя, «адкаты». Гэтая ганебная з’ява назіралася ва ўсе гады праўлення Зяленскага. Болей за тое, у яго хапае сумлення ездзіць, як цыган, па свеце з працягнутай рукой, клянчыць. Нават гатовы і расійскія грошыкі прыхапіць, толькі ніхто не хоча ў Бельгіі яму аддаваць. І сёння, калі Расія пачала атрымліваць рашаючыя перамогі на ўсіх кірунках і неўзабавае ўсім тым, хто нахапаў, давядзецца драпаць у розныя куточкі Зямлі. Хвастатыя, адгадаваныя ў казённых запасніках пацукі надзвычай заварушыліся. 

Сябар – гэта той, што зыркае ў адным кірунку і чэша за вухам...

Некалькі былых і дзейных членаў урада Украіны, а такма бізнесмэн Цімур Міндзіч (з гаваркой мянушкай Карлсан), якога называюць блізкім сябрам Зяленскага, сталі замешаны ў цэлай маштабнай схеме «адкатаў» ва ўкраінскай энергетыцы. Антыкарупцыйныя органы вывелі на чыстую вадзіцу высокаўзроўневую злачынную арганізацыю, якая надзвычай жорстка ўсе апошнія гады дзейнічала ў сферы энергетыкі. Пры гэтым аб’ём неправамернай выгоды склаў дзясяткі мільёнаў долараў. У гэтай аферы бралі ўдзел ажно чацвёра членаў урада. А кіраўніком іх быў гэты самы Цімурка Міндзіч (Карлсан). У выніку два міністры ўжо пазбавіліся пасад. Пачалася далейшая скрупулёзная чыстка апарату. Пракурор паказаў і на адначасовую сувязь з Міністэрствам абароны: Міндзіч аказваў уплыў на сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэма Умерава, якога таксама Зяленскі адправіў ужо ў адстаўку. Цікавая пазіцыя: адпрашляюць у адстаўку, калі саджаць трэба! Так і хочацца выказаць словы падзякі Дональду Трампу: ай ды малайчына,  разварушыў балотца! А то прыдумаў Джо Байдан – бясплатная зброя. Зброя – бясплатна, грошы – па кішэнях.

Гэтая «знакамітая» схема датычыцца кампаніі «Энергаатам» – аператара ўсіх атамных электрастанцый. Дарэчы, 100% яе акцый належыць не прыватнікам, а самой дзяржаве. Вось так на Украіне ўжо навучыліся даіць саму суверэнную дзяржаву, ад якой ні дома, ні ў свеце ўжо нічога не залежыць. Пра значэнне гэтага прадпрыемства для Украіны і казаць  можна сцішана: яе атамная энергетыка забяспечвае  больш за палову (а зімой – да 70%) патрэб у электраэнергіі. Гадавы даход «Энергаатама» складае больш за 200 млрд грыўнаў (4,76 млрд долараў). Так што справу разглядае Вышэйшы суд: як 46-гадовы Цімур Міндзіч вырашыў узбагаціцца, карыстаючыся сяброўскімі адносінамі. Са знаёмым Аляксандрам Цукерманам яны стварылі сістэму, якая дазваляла атрымліваць  «адкат» літаральна з усіх  закупак, якія ажыццяўляў «Энергаатам».

Злачынцы атрымлівалі ад контрагента «адкат» ў памеры 10-15% ад сумы кантракту. Адмовіцца ад «адкату» ў контрагентаў практычна не было магчымасці – у іншым выпадку яны проста не атрымалі б зусім грошы за выкананыя працы ці прапанаваныя паслугі. Хітрыкі ў тым, што да нядаўняга часу «Энергаатам» быў унесены ў спіс прадпрыемстваў, з якіх было забаронена спаганяць пазыку ў ваенны час.  Ты можаш пайсці ў суд – суд скажа: ёсць мараторый. І таму: зрабіў ты што-небудзь ці не, ты не можаш зусім забраць у «Энергаатама» ніякія сродкі. Гэтая схема і выкарыстоўвалася, каб націснуць на пастаўшчыкоў. На жаль, некаторыя з іх вымушаны былі банкруціцца, выходзіць з рынку, пераставаць наогул працаваць. Гэтая схема атрымала назву «Шлагбаўм»: шлагбаўм закрыты, калі адчыніцца, паведамім дадаткова – за асобны кошт! Агромністым прадпрыемствам кіравалі не спецыялісты, не прафесіяналы, а пабочныя асобы, назву якіх найбольш перадае рускае слоўца «смотрящий». А легалізацыяй сродкаў, іх «адмываннем» займаўся цэлы офіс злачыннай арганізацыі, размешчаны ў цэнтры Кіева. Нельга не сказаць, што сам гэты будынак належыць сям’і Андрэя Дзеркача, сына былога дэпутата парламента Леаніда Дзеркача, у сферы інтарэсаў якога была таксама  атамная энергетыка. Праз такую «пральню» прайшлі каля 100 млн долараў.

Карупцыянер нібы самалёт – пакуль не сядзе, не спыніцца!

Ва Украіне пачалося ўжо 70 вобыскаў, у тым ліку ў офісе «Энергаатама» і дома ў  цяперашняга міністра юстыцыі Германа Галушчанкі. Цікава, што на запісах праслушкі людзі называюць сябе таксама мянушкамі і псеўданімамі. (Наіўныя,  недалёкія людзі! Некаторыя з хабарнікаў вераць, што ніхто пра іх дзеянні нават не здагадваецца, паверце: ведаюць ужо праз 5 хвілін пасля атрымання. «Атамшчыкі» на запісах абмяркоўвалі разнастайныя спосабы прымусу на «цёмных» падрадчыкаў, што ніяк не могуць уцяміць, што ім рабіць. Палохалі непакорных нават так мудрагеліста: калі прадпрыемства не будзе плаціць «адкат» – яго пазбавяць статусу контрагента «Энергаатама» – і тады ўсіх яго супрацоўнікаў «забяруць ў войска, на фронт». А бухгалтар аднаго з офісаў паскардзіўся, што несці па вуліцу каробку з 1,6 млн долараў – гэта «так сабе задавальненне». Мазалі не нацёрліся?!

Замазаўся і былы віцэ-прэм’ер Чарнышоў: перадача яго жонцы 1,2 млн долараў і амаль 100 тысяч еўра. Дарэчы, «герой» Чарнышоў быў ужо фігурантам да гэтага карупцыі ў будаўнічай сферы. СМІ называюць яго таксама блізкім сябрам Зяленскага. Такім людзям усё роўна дзе красці: на вайне, у энергетыкаў, у будаўнікоў. Грошы ж не пахнуць... А Карлсан і кіраваў працай «пральні», дзе адмываліся атрыманыя злачынным шляхам шматлікія сродкі.  Ён вызначаў, каму і колькі выдаваць, каардынаваў уплыў на чыноўнікаў цэнтральных органаў  улады – у энергетычнай і абароннай сферах.

На жаль, карупцыя ў ХХІ стагоддзі працягвае пускаць карані глыбока ўверх.  Гляджу я на твары па ТБ: у многіх яны асабліва напружаныя. Гэта тыя, што накралі больш за ўсіх.

...А хто гэта крочыць у швэдрыку па Еўропе: а то Валодзя прыехаў ізноў клянчыць: «Дайце грошай, людцы добрыя! Свае скончыліся...»

 

Спецыяльна для «СП»

Канстанцін КАРНЯЛЮК

Малюнак з адкрытых крыніц


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей