Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Почему Европа не признает нас своими? Развал «коллективного Запада» и кризис европейской идентичности

13.11.2025

Сказаць, што словазлучэнне калектыўны Захад аджыло свой час, так і не паспеўшы па-сапраўднаму пакрасавацца ў сузор’і такіх жа, пад капірку, амаль шаблонных марыянетак-краін – значыць, нарэшце нешта ўцяміць хворай галаве і ўсвядоміць разумныя, вечныя  ісціны.  Для многіх сучаснікаў ужо не сакрэт, што  ХХ стагоддзе  было стагоддзем Еўропы, а ХХІ стане стагоддзем Азіі.  Сёння Еўропа, бясспрэчна, загнівае: там жыло шмат нікчэмных людзей, што парадзілі Гітлераў і Мусаліні.  Так што праблемы транспарту, можа, у гэтым шэрагу і не такія страшныя, на першы погляд.  Аднак паспрабуем разабрацца.  

Перадавыя тэхналогіі  заходняй прапаганды – вышэйшы пілатаж!

Нічога вартаснага ні для нацыянальных, ні   для сусветнай  гісторыі  ні КЗ, ні ЕС так і не ажыццявілі. Адны толькі баляванні, выхвалянні і ганебныя парады, што раздаваліся направа і налева. Краіны захаду аб’ядноўваліся, як сябры, на моманты, каб нават насуперак сабе шкодзіць іншым: Расіі, Беларусі, Украіне, іншым дзяржавам. Гатовы нават былі страляць у ногі сабе ды бліжнім, каб толькі ўводзіць усё новыя і новыя пакеты санкцый. І назіраць, як мы маемся пасля гэтага? Ды супакойцеся, панства, жывыя мы, жывыя, дый паміраць пакуль не збіраемся!.. Наадварот, ужо амаль усе міжнародныя СМІ пачалі трубіць пра хуткую канчыну самога ЕС: колькі ж можна смяшыць сапраўды цывілізаваны свет? Ды й сама атаманша Урсула Гертруда фон дэр Ляен, старшыня ЕК з 1 снежня 2019 года – першая жанчына на пасадзе, якую   афіцыйна ніхто не выбіраў – хутка скіне свае паўнамоцтвы. І, зразумела, таму  яе такая любоў пацалуначная на людзях з Уладзімірам Зяленскім, такім жа нявыбранцам суверэннай Украіны, ад якой у свеце нічога не залежыць . Хіба што справы па крадзяжах валюты.

Мы пісалі ўжо, як Польшча адгароджваецца ад усяго свету – пяцімятровымі загароджамі, закрыццём меж і мытняў.  Ну хворыя галовы  шэфаў – нічога не папішаш! Але ж  Польшча ўсё ж паспела выступіць педагогам. Ужо і Літва па ўказцы і разнарадцы   вырашыла паказаць свой язык. Ці, мо, што яшчэ і  іншае?  Ніхто, праўда, і не паспеў  заўважыць.

Урад Літвы паведаміў, што на месяц, да 30 лістапада,  зачыніць пропуск транспарту праз мяжу з Беларуссю, прычым з магчымасцю працягу гэтага тэрміна.  Былі закрыты ажно два пункты пропуску: «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі»).  Запланавана, што «Шальчынінкай» закрываецца цалкам, а «Мядзінінкай»  працуе ў абмежаваным рэжыме. Яго змогуць перасякаць дыпламаты, асобы, якія дастаўляюць дыпламатычную пошту, а таксама асобы, якія едуць транзітам у Калінінград ці з Калінінграда.

Праз  «Мядзінінкай» могуць вяртацца ў Літву як грамадзяне краіны, так і іншых краін ЕС, замежнікі, у якіх ёсць дазвол на часовае пражыванне ў Літве і гуманітарныя візы.  У асобных выпадках праехаць можна, атрымаўшы дазвол у МЗС Літвы ў індывідуальным парадку.

Літоўскі бок тлумачыў прыпыненне руху  праз два пункты, што засталіся працаваць на мяжы з Беларуссю, інцыдэнтамі з пранікненнем у літоўскую паветраную прастору метэазондаў  з кантрабандай. У Беларусі было зафіксавана паглыбленне праблемы вялікіх чэргаў транспарту і ў тых пунктах пропуску, што засталіся яшчэ функцыяніраваць на мяжы з ЕС.

Рэспубліка Беларусь, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, у любы час гатова да дыялогу з Літвой для ўрэгулявання праблем працы  пунктаў пропуску.  Беларускія ўлады адкрылі абноўленую заставу на мяжы з Літвой: «Крэйванцы» адчыніліся ў Ашмянскім раёне. Пагранзастава будзе забяспечваць ахову звыш 20 км мяжы Беларусі з Літвой.  Прыведзена ў належны стан  і  баягатоўнасць усіх сілавых структур.  Беларусы – людзі мірныя, пра гэта мы нават ў нашым Гімне спяваем. Аднак мы заўсёды памятаем, што цана гэтаму міру – баягатоўнасць нацыянальнай бяспекі дзяржавы і самых пільных абаронцаў, што заўсёды стаяць на варце, – пагранічнікаў.

Літва заявіла пра магчымасць адкрыцця аднаго з пунктаў на мяжы з Беларуссю. Але мы пры гэтым назіраем усё нейкія шпілечкі – быццам Беларусі мяжа трэба, а Літве гэта   нешта другаснае, факультатыўнае. Гэта датычыцца пункта «Шальчынінкай» («Беняконі»).

Дарэчы, на беларускай тэрыторыі знаходзяцца 500 літоўскіх фур, якія не могуць выехаць у Літву, прыкладна 500 з іх – на  КПП «Беняконі».  Прынамсі, гэтыя траспартныя сродкі не могуць больш нікуды праехаць. Павінна быць дасягнута сапраўдная дамоўленасць, што  прапускаюцца толькі тыя аўтамабілі, што знаходзяцца ў нейтральнай зоне паблізу мяжы.

МЗС агучыў раней рашэнне, што Беларусь не нясе ніякай адказнасці за інцыдэнты.   Аднак Літва сёння ўжо патрабуе, каб мы заплацілі за ўсе страты. Болей за тое, Літва дадаткова хоча яшчэ блакіраваць чыгуначныя грузы з Беларусі.

Дзікунская і варварская сітуацыя: вышэйакрэсленае адбываецца ў той час, калі лідар нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заклікае ўсіх людзей добрай волі сябраваць, ездзіць адзін да аднаго ў госці – для таго і створаны ў нас бязвіз. Амаль штодня наш Прэзідэнт заклікае будаваць масты і дарогі. Знаходзяцца такія гора-суседзі, што, наадварот, адварочваюцца спіной, будуюць загароджы, зачыняюць КПП на мяжы. Зямляне, у якім стагоддзі вы жывяце?!

Польскі лідар Дональд Туск заявіў аб адкрыцці двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю  –  у лістападзе.   Аднак заўважым, што  адкрыць – гэта адно, а вось наладзіць эфектыўную працу – зусім іншае.

Як вядома, Беларусь неахвотна ідзе на нейкія абмежаванні – люстэркава. Але ў такіх  жудасных умовах краіна ўсё ж вырашыла  паказаць,  хто ў доме гаспадар. Былі ўведзены абмежаванні для грузавікоў, цягачоў і прычэпаў – з літоўскай рэгістрацыяй  на беларуска-літоўскай мяжы.  

Гэтае рашэнне стала адказам на дзеянні літоўскага боку, які і раней неаднаразова, без папярэдніх паведамленняў, зачыняў пункты пропуску. Такія меры прыводзілі да масавых змяненняў марштрутаў для айчынных і іншых перавозчыкаў. Улады Беларусі тлумачаць, што прынятая мера з’яўляецца аналагічнай і апраўданай, накіраванай на абарону добрасумленых удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці ад наступстваў дзеянняў літоўскіх улад.

Мы з Еўропай, але не ў ёй!

З Літвы ўцякаюць жыхары. Мільёнамі. А краіна зносіць помнікі салдатам Другой сусветнай вайны, перапісвае гісторыю, адмаўляе ўсё расійскае, беларускае.  Забараняюцца нашы пісьменнікі! З кім вы хочаце застацца – з новаспечанымі фюрэрамі ды фрыцікамі?! У той час, калі трэба развівацца,  удасканальваць экноміку, Літва падсела на шпрыц ЕС. А што ЕС?

Еўрасаюз як аб’яднанне аформіўся ў  лютым 1992 года. Ключавымі мэтамі ЕС былі садзейнічанне міру і павышэнне ўзроўню дабрабыту грамадзян. У спіс задач ЕС уваходяць фарміраване бяспечнай тэрыторыі без жорсткіх  меж і забеспячэнне насельніцтва правамі. У ліку мэт занатавана захоўванне свабоднай канкурэнцыі на ўнутраным рынку, стымуляцыя эканамічнага росту і ўлік узроўню жыцця. На прыкладах пунктаў пропуску мы сёння бачым, як у арганізацыі словы разыходзяцца са справамі. За апошнія дзясяткі год насельніцтва Еўропы вырасла ў многім толькі  дзякуючы міграцыі.  Так што не ныйце, што вам не трэба мігранты! Хто ж інакш на вас працаваць будзе за капейкі?! Еўрастат прагназуе максімальнае скарачэнне  насельніцтва ў Літве, Латвіі і Грэцыі. Каэфіцыэнт нараджальнаці таксама падае ва ўсіх краінах ЕС. Адносіны паміж ЕС і Масквой, Мінскам сталі яшчэ больш напружанымі з моманту вяртання Крыма ў склад Расіі і пачатку канфлікту на Данбасе. А правядзене СВА і зусім сравацыравала практычна поўны разрыў дыпламатычных адносін. Сёння ЕС забяспечвае Украіну ваеннай дапамогай, а актывы Расіі замарожаны. Знаходіцца, на жаль, шмат тых, хто хоча запусціць руку ў расійскія грошы. Аднак Бельгія – асноўная захавальніца гэтай валюты – супраць, тлумачачы гэта тым, што,  як потым будуць ставіцца да яе як краіны, калі яна незаконна пачне распараджацца чужымі грашыма. Будзе страчаны ўсялякі  аўтарытэт банкаў.

Былі прыпынены і прамыя авіясуадносіны. З дадаткам Польшчы і Літвы «магутныя дзялкі» захацелі валодаць не толькі нябёсамі, але і зямлёй, наземным транспартам.  Высока ўзляталі, але балюча падаць...

Фактычна сёння адносіны ЕС і Расіі, Беларусі ўяўляюць сабой замарожаны канфлікт. Дыялог з Брусэлем носіць тольхі тэхнічны характар. У той жа час не будзм забываць, што Еўропа залежыць ад расійскіх энерганосьбітаў, што абмяжоўвае ЕС ва ўвядзенні новых санкцый і дае Маскве рычагі ціску. Некаторыя краіны ўжо гатовы паварочвацца тварам, а не спіной да Масквы і Мінска, іншыя – за яшчэ большае пагаршэнне адносін. У выніку адзінай стратэгіі ў ЕС няма. А гэта вядзе да яшчэ большага  крызісу ў Еўропе.

Можа, успомнім разумныя слоўцы Ангелы Меркель: «Свет не будзе чакаць Еўропу, пакуль яна будзе займацца самакапаннем, замест таго, каб рашаць актуальныя праблемы».

Цешча-транзіцёрка

Успамінаецца мне дзіўная гісторыйка канца 1980-х гадоў, калі мая цешчанька ездзіла пагасцяваць на гэтым самым транзіце ў Калінінград да пляменніцы. Пагасцявала цудоўна, пляменніца надавала ў дарогу шмат прысмакаў-гасцінцаў. У тым ліку насыпала ладны мяшэчак цукру – у нас тады ён быў у дэфіцыце.  Там цешчу з сумкамі-авоськмі праводзілі, а мы ўжо павінны былі сустрэць. Аднак першымі сустрэлі цешчаньку літоўцы-пагранічнікі, якія запаланілі цягнік на адной са сваіх станцый і пачалі наводзіць «шмон». І, канешне ж, заўважылі запаветны мяшэчак з цукрам. Амаль кантрабанда! Трыбунал! Цешчу з яе клункамі пачалі цягнуць з цягніка, высаджваць прама на тэрыторыі незалежнай Літвы. Аднак яе абаранілі іншыя пасажыры (савецкі народ – непераможны!), не далі ў крыўду. Вось так пачыналася гісторыя адной з мытняў Літвы, назапашваліся вопыт і мудрагелістасць.  І фактычна маёй цешчы належала хоць і не зусім вялікая, але ўсё ж значная роля ў арганізацыі мытнай справы ў Літве. Потым доўга яшчэ, калі мы збіраліся разам і пілі  гарбатку, так, між іншым,  нехта дужа цікаўны пытаўся: «А гэта ўсё той цукар, крымінальны, ці ўжо свабодны – беларускі?»

Потым да нас, у Беларусь, прыязджалі  сваякі  гэтым самым транзітам некалькі  разоў з Калініграда купляць  абутак. «Аперацыі» праходзілі спакойна, мытня больш сігналаў не  рабіла... На шчасце беларускага-расійскага гандлю.

Добрых і спакойных дарог і мастоў дружбы вам, суайчыннікі, а таксама турысты! Сінявокая заўсёды чакае вас у госці!

Спецыяльна для «СП»

Канстанцін КАРНЯЛЮК


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей