Нехта скрупулёзна вырашае харчовую бяспеку любай Бацькаўшчыны, назапашваючы дзесяцімільённы каравай збожжа для суйчыннікаў, усяго народа. Нават іншым нацыям яшчэ прапануе. Іншыя падначальваюць сабе касмічную прастору, экалагічныя абсягі, мірны атам і энергетыку даюць у гаспадаранне чалавека. Трэція штодзённа добрасумленна працуюць педагогамі, дактарамі, інжынерамі, канструктарамі, праграмістамі... Чацвёртыя – тыя самыя простыя людзі, невядомыя шырокай грамадскасці, але без іх руплівай працы жыццё на планеце, на бацькоўскай зямлі перастала б рухацца наперад!
Сцвярджаючы папулісцкае і фантастычнае
А ў некаторых краінах проста прынята штодня хлусіць ды падманваць бліжняга і далёкага, сцвярджаць неш-та папулісцкае і фантастычнае на сваёй зямлі і на мяжы з суседзямі. У той час, калі сам кошт, нават філасофскі сэнс жыцця там стогне, енчыць ды плача. Да апошніх, вядома ж, адносім нашу суседачку-Польшчу. Тую самую, якую не выбіраюць, якая ад Бога. Так, яна таксама стала вялікай майстрыхай, спецыялісткай – толькі па ўзвядзенні рознага кшталту загародж, па закрыцці межаў. Выступіла яна і педагогам-наватарам: ужо і надзвычай «таленавітая» Літва ўслед захацела закрыць усе межы з Беларуссю – мусіць, выконваючы запаветы Урсулы: у Еўропу са свінячым рылам ні-ні! Як кажуць, дурное ды паганае гарадзіць – усе мы майстры ды майстрыхі. Вы паспрабуйце добрае і высакароднае стварыць для тых, хто побач і трохі ўдалечыні. А ўзор міжнароднай дыпламатыі па-польску ды па-літоўску нават узгадвання не варты... Некалі верылася, што ЕС – сапраўды перадавое ўтварэнне. Аказалася, гэта паравозік на запасным шляху. І, дарэчы, наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка назваў нядаўняе закрыццё Варшавай мяжы адным з элементаў сучаснай гібрыднай вайны!
У польскіх начальнікаў снегу зімой не выпрасіш
Ужо хутка зіма-матухна пагрукае ў дзверы еўрапейскіх прастораў ды ваколіц. А ў Польшчы за цэнамі ўрад усё ніяк не можа ўгнацца, яны там сапраўды ашалелі, стаўшы празмерна свабоднымі ды вольнымі, як завірухі. Цэны на ацяпленне і электраэнергію пастаянна растуць. А ў ацяпляльны сезон 2025–2026 гадоў іх павышэнне можа дасягнуць ажно 80–90%. Гэта рост прыкладна на 600 злотых (каля $165). А сам падатак на ацяпленне, бясспрэчна, ахопіць звыш трох мільёнаў гаспадарак.
Кошт на энерганосьбіты вырас на 27,4%. Найбольшы інфляцыйны ўдар прыйшоўся на паліва, цэны на якое павысіліся на 156,9%, што абумоўлена значным павышэннем кошту вугалю. Падаражэнне газу дасягнула 36,6%. Польшча сёння мае адзін з самых высокіх сярод дзяржаў ЕС дэфіцыт бюджэту. Калі Туск не прыме разумных мер сёння, то будучаму прэм’еру давядзецца пайсці на самыя непапулярныя крокі: суровую эканомію і замарозку зарплат.
З другога боку, палякам, мусіць, не надта трэба і баяцца: у іх мудрагелісты ды хітры, як Ліска Патрыкееўна з казачак для дарослых, урад. Менавіта ён не стамляецца па ўсіх рупарах трубіць і рэкамендаваць народу, па-першае, эканоміць, эканоміць і яшчэ раз эканоміць. Маўляў, змяншайце, паны ды паненачкі, тэмпературу радыятараў. Па-другое, расчыніце старыя скрыні, там вашы сапраўдныя багацці, што дасталіся ў спадчыну. Даставайце валёнкі, тоўстыя шкарпэткі, нават салдацкія галіфэ падыдуць, апранайцеся дома як мага цяплей, а па вуліцах хадзіце шпаркай хадою – сагрэецеся абавязкова. І, па-трэцяе, ніхто не забараняе верыць у спагадлівасць надвор’я, спадзявацца на цёплую зіму. Ды і колькі той сапраўднай зімы – усяго некалькі месяцаў?! А там ізноў вясна, лета. Так і хочацца дадаць: а можа, яшчэ маліцца?! Бо калі раптам зіма надыдзе сцюдзёная, з разгалінастымі малюнкамі на шыбах… Зразумела, ізноў будуць дзве вінаватыя: Беларусь – за тое, што проста суседка, ды Расія, якая ўкрала ў ЕС газ, нафту, вугаль.
Не кіраўніцтва, а нейкі горкі смех, здзек над цэлым народам!
А што ўлады? А яны шалёна і па-вар’яцку працягваюць накіроўваць усё больш сродкаў бюджэту на мілітарызацыю, пакідаючы насельніцтва ні з чым, толькі з вялікімі пазыкамі. І паказваючы свайму народу вялізныя дулі. Вядома, палякі стараюцца выжываць і ў такіх жудасна-сцюдзёных умовах, аднак наколькі хопіць іх цярпення, не зразумела. Цэны на ацяпленне наогул выйшлі з-пад кантролю дзяржавы. Падтрымкі ад улад чакаць не даводзіцца – яны аб’явілі пра заканчэнне замарозкі цэн. І палякі за гэта павінны «па-дзякаваць» перш за ўсё ўраду Туска. А ў канцылярыі Наўроцкага яшчэ і хваляцца: маўляў, ён да апошняга стараўся хоць трохі прытармазіць цэны на электраэнергію, але не здолеў – Расія вінавата: не хоча паміраць ад уводзімых усё новых і новых санкцый.
Ільготы для самых-самых бедных
Нейкія льготы для самых бедных пластоў, праўда, існуюць на паперы. Але, па-першае, папера, як вядома, усё сцерпіць, а, па-другое, гэтыя меры такія дробязна-маленькія, што іх ніхто і не заўважыў. Як і клопатаў дабрадзейнага ўрада. А «ўсенародна выбраны» прэзідэнт так і не здолеў адстаяць інтарэсы большасці палякаў. Бягучы момант Польшчы – быццам нейкае двоеўладдзе з гістарычнай мінуўшчыны: Наўроцкі ва ўсім абвінавачвае Туска, а той, не жадаючы быць крайнім, вінаваціць Наўроцкага. Ванда ківае на Агату – старая вядомая аксіёма. Пакуты ж сыплюцца на спіны і галовы простых палякаў.
Ёсць пры гэтым, нягледзячы ні на што, адна толькі мэта – надзвычай празрыстая і нязменная – максімальнае нарошчванне мілітарызацыі. Для абароны ад міфічных агрэсараў. Тлумачу: у мутнай вадзіцы народнае дабро лягчэй хапаць. Кішэняў аднаго насельніцтва, праўда, ужо недастаткова, дык урад знайшоў новых крайніх, няўгодных – узяліся за банкі, бізнес. Адразу знайшліся спосабы і магчымасці для павышэння падаткаў на прыбытак для банкаў. І зноў жа – большасць з гэтых грошыкаў пойдзе нават не на вайну ва Украіне, а ў кішэні хабарнікаў розных нацыянальнасцей і ўзроўняў, але, безумоўна, вярхоў, а не нізоў польскага ці ўкраінскага грамадства. Яны гатовы і расійскія грошы канфіскаваць у еўрапейскіх банках. Мяне радуе, што Бельгія (а менавіта там захоўваецца найбольш гэтых укладаў) пакуль супраціўляецца: маўляў, вам злодзеям усё роўна, а нам потым трымаць адказ перад сусветнай супольнасцю. І хто тады нам даверыць захоўваць грошыкі Сусвету?!
Інфляцыя ў Польшчы ў 2025 годзе перавысіла сярэдні паказчык па ЕС ажно ў два разы. І што цікава: рэзкі прырост быў заўважаны, пачынаючы з 2022 года, калі ЕС увёў санкцыі супраць Беларусі і Расіі. Сітуацыю ўскладніла і адмова ад расійскіх энерганосьбітаў, і пераход на дарагое амерыканскае паліва. Сталі даражэйшымі амаль усе прадукты харчавання, што з’яўляецца вытворнай ад росту цэн на розныя іншыя складаючыя, якія суправаджаюць выпуск прадуктаў, у тым ліку энерганосьбіты і паліва.
Як у Астапа Бэндара –101 спосаб адносна сумленнага адбірання грошай
Наступны антынародны крок – «модны» (і пра патрыятызм успомнілі!) ваенны падатак. Гэта ўжо амаль як у легендарнага Астапа Бэндара – 101 спосаб адносна сумленнага адбірання грошай у насельніцтва. Ваенны падатак для палякаў – гэта мудрагеліста-перакручанае адбіранне грошай. А калі прасцей, то найперш гэта прадыктавана жаданнем улад Польшчы давесці абаронныя расходы да 5% ВУП. У Польшчы не сядзяць без справы ўлады, начэй недасыпаюць: як жа палепшыць якасць сноў простых палякаў. І прыйшлі да «поспеху» – прапанавалі выдаваць грамадзянам талоны на ацяпленне. Такі варыянт разглядаецца як альтэрнатыва замарозкі тарыфаў. Тарыфы на ацяпленне ў Польшчы выраслі на 75% за апошнюю пяцігодку, пры гэтым сярэдні заробак дазваляе палякам аплаціць на 25% менш цяпла, чым дзве пяцігодкі назад.
Урад хацеў бы выдзеліць на сацыяльную дапамогу максімальна дапушчальныя ад панскай літасці-шчодрасці 37,5% сродкаў ЕС.
Палякі, якім пагражае энергетычная беднасць (майстры ўсё ж у ЕС жангліраваць новымі тэрмінамі: ці не Урсула першапраходца?!), могуць разлічваць на энергетычныя ваўчары. У Польшчы ёсць 65 млрд злотых з фонду сацыяльнага клімату ЕС. Урад можа адшкадаваць 37,5% гэтай сумы, ці каля 24 млрд злотых, на дапамогу. Нельга не адзначыць, што гэта максімальная сума, якая можа быць выдзелена на сацыыяльную падтрымку ў сувязі з правіламі ЕС. Толькі 25% гаспадарак, што маюць права на дапамогу, могуць атрымаць яе. А гэта – замест 90%! Што тут за мараль: гэта цалкам папулісцкая, антынародная праграма, накіраваная не на ўсіх бедных, а толькі на выбраную групку абяздоленых. А хто ж адбіраць бу-дзе на конкурс самых-самых бедных шчасліўчыкаў?!
Спецыяльна для «СП»
Канстанцін КАРНЯЛЮК

Комментарии