Прадстаўнікі мясцовай улады і РАУС разгледзелі справы шасці сельскіх жыхароў, якія маюць судзімасць і схільныя да злоўжывання спіртнымі напоямі, а таксама тых, хто па даных РАНС маюць парушэнні пажарнай бяспекі ў домаўладаннях. Па выніках разгляду матэрыялаў камісія прыняла неабходныя рашэнні і прадугледжаныя законам меры рэагавання.
На пасяджэнні сельвыканкама разгледзелі пытанні выканання Дырэктывы № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». Асаблівую ўвагу ўдзельнікі пасяджэння надалі дысцыпліне і парадку на месцах.
– Дысцыпліна на вытворчасці, ахова працы і здароўя работнікаў – найважнейшыя задачы ўсіх органаў улады. Пытанне вельмі сур’ёзнае, бо за ўсімі лічбамі статыстыкі стаяць жыццё і здароўе людзей, якія з’яўляюцца самым дарагім, што ў нас ёсць, – адзначыла старшыня Бучацінскага сельвыканкама Святлана Сташаніна.

Комментарии