Як заявіла цяпер ужо глава дыпламатычнай службы неўтаймаваная Кая, абмеркаванне санкцый... працягваецца. На прэс-канферэнцыі ў Люксембургу Калас заверыла, што тэму абавязкова вынесуць на разгляд лідараў краін Еўрасаюза на бліжэйшым саміце. А глава МЗС Францыі Жан-Наэль Баро наогул паімчаўся пехатою, наперадзе еўрапаравоза – ён заклікаў ініцыяваць у ЕС абмеркаванне ўжо 20-га пакета санкцый. Гэта адбудзецца пасля таго, як зацвердзяць 19-ы. Вось гэта працаўнікі, мазалі яшчэ не з’явіліся?! “Трэба памятаць, што 19-ы пакет – гэта яшчэ не канец, - як вар’ят-прарок падкрэсліла Кая.
Самі ж, па традыцыйным сцэнарыі, збяруцца за вялізнымі сталамі, прыбяжыць Урсула. Зноў пачнуць цалавацца-мілавацца, смачна есці ды напівацца, і высвятляць паходжанне жонкі Эманюэля Макрона. А тут яшчэ адзін “герой” з’явіўся на арбіце – Аляксандэр Барыс дэ Пфефель Джонсан, па партыйнай мянушцы - рыжакудлаты Барыс, які таксама як і Ангела Меркель, засоўваў неаднойчы сваю нагу ў механізм мінскіх перамоваў, каб Украіна лепш магла падрыхтавацца да вайны. Атрымлівааў за гэта неблагія ўзнагароджванні. Вось чаму ён так зачасціў у краіну таполяў. Так што ў ЕС заўсёды хапае спраў. А вы хочаце, каб простым палякам дапамагалі. Няхай самі выпаўзаюць з багны! Эліта ж Польшчы чакае толькі прыгажуню Адэсу на сваю карту – у яе “ўзвышаныя” клопаты!
Дзе сорамна быць бедным, але не паскудна - вар’ятам...
Сярод краін ЕС Польшча- адна з самых бедных. У Польшчы расце ўзровень беднасці – амаль 5 млн грамадзян жывуць у нястачы, а некаторыя зусім у жабрацтве. Прычым 975 тысяч чалавек з іх усё яшчэ надта “багатыя”, каб атрымліваць дамамогу ад дзяржавы. Гэты рост – своеасаблівае папярэджванне пра тое, што ігнараванне вярхамі праблемы беднасці можа вельмі дрэнна скончыцца. Агульная колькасць надзвычай бедных палякаў і зусім жабракоў павялічылася з 4, 6 млн да 5 млн. Праблема маргіналізацыі бедных яшчэ больш разгараецца. З-за рэдкай карэкціроўкі крытэрыяў атрымання дапамогі, якая праводзіцца раз у тры гады, амаль мільён палякаў цяпер лічацца адначасова надзвычай беднымі, але яшчэ надта “багатымі”, каб адпавядаць патрабаванням для падтрымкі. У велізарнай нястачы жывуць каля 1.9 млн чалавек – грошай не хапае на ўсё: на жыллё, ежу, самую танную вопратку, абутак, лекі. Старшыня EAPN Polska адзначыў, што гэта асабліва моцна сказваецца на пенсіянерах і людзях з абмежаванымі магчымасцямі. Аўтары справаздачы Poverty Watch 2025 заявілі, што сярод пажылых (старэй 65 год) узровень крайняй беднасці стагніруе. І гэта прывяло да таго, што нават індэксацыя пенсій і павелічэнне дапамогі аказаліся ўжо недастатковымі для рашэння праблемы. У апошнім дакладзе аўтары заклікаюць - ад разавых мер - да стабільнай сістэмы дапамогі, заснаванай на сацыяльных гарантыях. А менавіта правы для кіруючых колаў Польшчы – якраз пусты гук! Польшча да сённяшняга дня не ратыфіцыравала перагледжаную Еўрапейскую сацыяльную хартыю, тым самым пазбягаючы юрыдычных нормаў перад уласнымі грамадзянамі: доступ да эфектыўнага забеспячэння, дастойнага жылля, ліквідацыі нястачы і жабрацтва. Характэрна, што гэтыя праблемы прысутнічаюць і ў праекце Стратэгіі развіцця Польшчы ажно да 2035 (!) года, дзе моманты, звязаныя са скарачэннем беднасці і няроўнасці, поўнасцю адсутнічаюць...
Будем працягваць баляваць у Бруселі?!
Веды, за якія даводзіцца ўсім плаціць, запамінаюцца лепш...
Навучанне ў Еўропе, асабліва на прэстыжных факультэтах, могуць сабе дазволіць толькі абітурыенты з забяспечаных сем’яў. І, канешне ж, у Польшчы адукацыя ва ўніверсітэтах часцей за ўсё платная, бюджэт заняты іншымі клопатамі.
З другога боку, польскія педагогі не задаволены, як дзяржава ацэньвае іх нялёгкую працу. Больш за тое, настаўнікаў перасталі паважаць у грамадстве. Польшча – краіна ў ЕС з самым нізкім узроўнем павагі да настаўніка. Прычым толькі 10% педагогаў лічаць, што іх цэняць. І толькі 20% задаволены сваім заробкам. Дададзім, што гэта, бадай, самы нізкі паказчык у хвалёнай дэмакратычнай Еўропе.
Толькі 4% настаўнікаў у Польшчы маладзей 30 год. Сярэдні ўзрост настаўнікаў 5-8 класаў – 48 год. Жанчыны складаюць – 78% педагагічнага складу. Многія маладыя настаўнікі ў Польшчы гавораць, што думаюць пра выхад з прафесіі. А многія туды і зусім не даходзяць пасля атрымання дыплома.
У параўнанні з іншымі краінамі, сярод настаўнікаў Польшчы распаўсюджана перакананне, што ўлады не ўлічваюць іх погляды: толькі 15 % настаўнікаў заявілі, што ўлады прыслухоўваюцца да. Кожны другі настаўнік (47%) паведамляе пра недастатковае прызнанне з боку бацькоў вучняў у сваёй школе, а кожны трэці (34%) – пра недастпаткове прызнанне з боку вучняў. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў сярод краін, што удзельнічалі ў даследаванні. Мы тут звярнуліся да TALIS – міжнароднай даследчай праграмы па арганізацыі навучання, што праводзіцца Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ажно з 2008 года. Мэта TALIS – падтрымка сістэм адукацыі ва ўкараненні эфектыўнай палітыкі і практыкі, што павінна садзейнічаць павышэнню якасці выкладання. Апытанне праводзіцца ў кожнай краіне па рэпрэзэнтатыўнай выбарцы настаўнікаў, што забяспечвае лёгкую супастаўляльнасць вынікаў. Адзначу, што нядаўна ў Варшаве ля будынку канцылярыі прэм’ер-міністра адбыўся пратэст настаўнікаў з патрабаваннем павышэння заробкаў. Выходзілі польскія настаўнікі на пратэсты і ў першы дзень навучальнага года ў верасні. Масавая акцыя тады прайшла ля будынку Міністэрства нацыянальнай адукацыі ў Варшаве. На мітынг сабраліся прадстаўнікі ўсіх узроўняў адукацыі – ад школьных настаўнікаў да выкладчыкаў універсітэтаў, адміністрацый адукацыйных службаў.
Добры доктар павінен быць філосафам
Медыцына ў Польшчы такама адчувае вялікія праблемы, якія звязаныя з нехопам фінансавання. Сёння краіна марнуе вялізныя грошы на ўзбраенне, а медыцынская галіна фінансуецца па лішкаваму прынцыпу. Нацыянальны фонд аховы здароўя назапасіў адно - салідныя пазыкі перад бальніцамі, і тыя вымушаны адмяняць візіты і пераносіць аперацыі на наступны год. Такія сумныя вынікі кіравання цяперашняй і папярэдняй кааліцый, што паставілі геапалітычныя амбіцыі вышэй патрэб уласнага насельніцтва. Заўважу, што польская медыцынская дапамога амаль што не адрознівецца ад іншых еўрапейскіх краін. Ахова здароўя фінансуецца ў Польшчы ў асноўным налогаплацельшчыкамі. Усе жыхары, хто афіцыйна працуе, ў абавязковым парадку атрымліваюць медыцынскую страхоўку. І штомесячна іх наймальнік пералічвае 9% ад даходаў ў Фонд. Затым размяркоўваюць грошы па рэгіёнах і іх медустановах, а таксама заключаюць дагаворы з рознымі медцэнтрамі. Аднак у апошнія гады грашовыя запасы ў дэфіцыце. Нацыянальнаму фонду не хапае звыш 15 млрд злотых (€3,4 млрд) на аплату бальніцам за аказаныя насельніцтву паслугі. У выніку некаторыя медустановы вымушаны зачыняць свае аддзяленні ці адкладваць аперацыі. Сёння практычна ўсе бальніцы атрымліваюць грошы з вялікай затрымкай ці не атрымліваюць іх зусім. Па прагнозах, дэфіцыт бюджэту польскай медыцыны ў бліжэйшыя гады толькі павялічыцца. Плануецца, што ў 2026 годзе ён складзе – ужо звыш 42 млрд злотых.
На жаль, гэтая праблема зусім не з’яўляецца навіной у Польшчы. Для вярхушкі паноў ды паненак галоўнае цяпер крычаць як мага часцей: “Ва ўсім вінаватыя рускія ды беларусы”. Ад гэтага страдаюць не толькі бедныя рэгіянальныя лячэбніцы, але і самыя вялікія цэнтры. Варшаўскаму інстытуту псіхіятрыі давялося браць нават крэдыт. Былі зафіксаваны шматлікія скаргі ад бальніц, якія не атрымалі грошай ад Нацыянальнага фонду на паслугі пацыентам, аказаныя звыш узгодненай сумы. У адной з медустаноў правялі больш МРТ-даследаванняў і аперацый па замене тазабедранага сустава, чым планавалася першапачаткова - і апынуліся з-за гэтага ў пазыцы. І калі раней бальніцы і паліклінікі не баяліся прымаць пацыентаў звыш ліміту, ведаючы, што дзяржава з імі абавязкова разлічыцца, то цяпер яны баяцца выходзіць за межы.
Медыцына краіны пагружаецца ў даўгі ўсё мацней. І гэта не дзіўна, улічваючы тую мадэль фінансавання, што ўвасабляецца. Так, дырэктар адной з бальніц у Варшаве паведаміў, што ён атрымаў прапанову, у адпаведнасці з якой фонд будзе аплочваць толькі 40% ад расходаў установы.
У бальніцы ў Любліне з-за недахопу сродкаў пад пагрозай аказалася нават штодзённая праца аддзялення неадкладнай дапамогі. У бальніцы Жыўца давялося адмяніць усе візіты да хірургаў і тэрапеўтаў. З-за адсутнасці фінансавання з бальніцы ў Любартуве звальняецца шмат дактароў. Там ужо закрыта аддзяленне хірургіі, ідзе барацьба за педыятрычнае і аддзяленне неадкладнай дапамогі. Бальніцы і паліклінікі адчуваюць нават патрэбу ў фізіялагічным растворы і поліэлектралітных вадкасцях, што прымяняюцца ў некаторых вакцынах. Сярод прычын дэфіцыту – уход з рынку адной з трох кампаній, што раней пастаўлялі вадкасці. Польшча вымушана імпарціраваць турэцкія аналагі, якія афіцыйна пакуль яшчэ і не адобраны.
Гэта ўсё не толькі прыватныя выпадкі. Але і выпадкі сістэмнага велізарнага агульнаеўрапейскага крызісу.
Гіганцкія сумы забірае армія, як свая, так і Украіны. У армію прызвалі 235 тысяч палякаў.
Па сутнасці, улады піхаюць Польшчу на велізарны доўг, які ў бліжэйшыя гады будзе толькі павялічвацца. Гэта ставіць краіну ў вельмі дрэнную сітуацыю з-за празмернага дэфіцыту. У далейшым Еўракамісія, разам з шаноўнай Урсулай прымусіць улады Польшчы пайсці на вялікія скарачэнні, якія спустошаць і так пустыя дзяржаўныя скрынькі.
Насельніцтва незадаволена тым, што яму даводзіцца са сваіх налогаў аплочваць не толькі ўласнае лячэнне, але і медпаслугі - прыехаўшым у краіну ўкраінцам, у тым ліку і параненым салдатам УСУ. У сувязі з гэтым - пытанне: можа, варта паспрабаваць ад украінскіх улад пакрыцця расходаў, панесеных з лячэннем іх ваенных, наёмнікаў? – такія настроі палякаў. Але палякам чамусьці ўжо не хочацца задаваць такія пытанні. Яны бачаць, што іх грошы – ужо даўно ў беззваротнай багне! І ведаюць чаму.
Крызіс аховы здароўя ускладняецца павышэннем расходаў на вытворчасць узбраенняў, на падтрымку кіеўскага рэжыму па розных накірунках, уключаюы прыём бежанцаў.
Прынамсі, яшчэ да кавіду прэса ў ЕС, у тым ліку ў Польшчы, фіксавала высокі кошт медыцынскіх пслуг, які вельмі залежыць ад пастаўшчкоў - фармацэўтаў і вырабляльнікаў медабсталявання. Усё гэта ужо шмат разоў памножылася на кадравы голад, які стаў хранічным. Па сутнасці, наша Польшча-суседка сама ляціць у багну, у якую яна піхала Расію, Беларусь.
І таму хочацца даць парады: перш чым уводзіць новыя пакеты, трэба зрабіць рэвізію ў сваіх галовах: мо, што разумнага і завалялася?! Калі вас задавальняюць такія кабеты, як Урсула, то вас чакае толькі непагадзь і далей.
Сацыяльны крызіс у ЕС толькі разгараецца, А крызіс гэты і выкліканы хранічным недахопам сродкаў, якія ідуць у кішэні ўкраінскіх наёмнікаў і уладаў Украіны. Колькі ўжо скрынь грошай вывез украінскі рэжым?
Гэта не Расія, а ўвесь ЕС, у тым ліку Польшча, жыве ў доўг, друкуючы халастую грашовую масу - у падаруначак сваім дзецям і ўнукам. Вось ім і даводзіцца ўжо сёння пачынаць выплачваць гэты доўг. А таму і заробкі маленькія.
Польскія медсёстры ў апошні час наймаюцца на працу у Нямеччыну – там пакуль што лепш, чым у Польшчы. Нават на гарбатку даюць. Але ці надоўга хопіць гэтага нямецкага раю?! І яшчэ: калі краіна хворая, ёй патрэбны лячэнне і добрыя дактары.
Спецыяльна для “СП”
Канстанцін КАРНЯЛЮК
Комментарии