Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Размышления Марии Шеиной о золотой осени

20.10.2025

У кожнай пары года свае фарбы. І калі вясна  дорыць свежую зеляніну, а лета ўбірае ў сябе  "сугучнасць" усіх колераў вясёлкі, то восень прадстае перад намі ў залатым абліччы.

Спачатку дрэвы  працяглы час велічна ўтрымліваюць лісце на сваіх кронах. А пасля ўжо на зямлі з'яўляецца рознакаляровы  дыван. Шамаціць пад нагамі, навяваючы сумныя ноткі развітання. Адчуваецца подых восені.                        

Як  хутка ляціць час! Так і хочацца сказаць:"Прыпыніся  на хвілінку, дай спаўна наталіцца водарам самай шчодрай пары года! "            

Але час няўмольны, бо прыйшла пара адпачыць прыродзе, набрацца ей  сілы і моцы пад бялюткім снегам, каб вясной зноў пачаць свой звычайны марафон. А нам з вамі  трэба пастарацца не сыходзіць з дыстанцыі, а пастаянна быць удзельнікамі гэтага жыццевага прабегу.       Няхай ен будзе доўгім, напоўненым яркімі фарбамі, добрымі весткамі і шчаслівымі падзеямі!Шануйце ўсё добрае, што маеце!                                        

Марыя Шэіна


Слава працы Автор:

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/38704-razmyshleniya-marii-sheinoj-o-zolotoj-oseni#sigProId17aaf6e666
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей