Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Кипит жизнь в Бобовнянском сельсовете

20.09.2025

Знесці, нельга пакінуць

На тэрыторыі сельсавета працягваюцца мерапрыемствы па паляпшэнні стану жылога фонду. У в. Рымашы знесены два дамы пасля пажару (на здымку). Акрамя таго, падрыхтаваны пакет дакументацыі для наступнага дэмантажу пяці закінутых будынкаў у вёс-ках Цялядавічы і Выня. Гэтыя меры накіраваны на павышэнне ўзроўню камфорту пражывання насельніцтва і прывядзенне вясковай забудовы ў парадак.

Бяспека – перш за ўсё!

У Песачанскай базавай школе адбыўся бацькоўскі сход, удзел у якім прынялі спецыялісты службы выратавання і праваахоўныя органы. Намеснік начальніка Капыльскага РАНС Уладзімір Капцяеў, участковы інспектар ІСН РАУС Мілана Чарнушэвіч разам з бацькамі абмеркавалі важныя пытанні: правілы бяспечнага абыходжання са смеццем і недапушчэнне пажараў, абарона ад дзеянняў тэлефонных махляроў, бяспека дзяцей ва ўмовах восеньскага сезона, падрыхтоўка да пачатку ацяпляльнага перыяду. Бацькам прадстаўлена карысная інфармацыя, якая дазваляе стварыць аптымальныя ўмовы для бяспечнай жыццядзейнасці сям’і і абараніць сябе і блізкіх ад непрадбачаных сітуацый.

Барацьба з пустазеллем працягваецца

Прадаўжаецца актыўнае супрацьстаянне распаўсюджванню залатарніка канадскага. Ужо праведзены маштабныя работы па ачыстцы тэрыторый трох населеных пунктаў: вёсак Заруднае, Цялядавічы і Лавы. Усяго апрацавана і ачышча-на каля трох гектараў, што значна палепшыла экалагічную абстаноўку і прадухіліла далейшае распаўсюджванне агрэсіўнай расліны.

Сябруем са спортам

Мінулы шосты школьны дзень у Лясноўскай СШ стаў яркай падзеяй, прысвечанай папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод школьнікаў. Праграма дня ўключала разнастайныя актыўнасці. Сярод іх спартландыя «Самы хуткі клас», турнір па міні-футболе, антынаркатычная маладзёжная пляцоўка «Умей сказаць наркотыкам не!», работа аб’яднання па валейболе і інш. Мерапрыемствы сталі добрай нагодай правесці час актыўна і карысна.

Калі не ў краме, то ў аўталаўцы

Кожны тыдзень старшыня сельвыканкама сумесна са старэйшынамі вёсак праводзіць рэгулярны маніторынг гандлёвых прадпрыемстваў на тэрыторыі сельсавета. Кантроль ахоплівае крамы і аўталаўкі. Дзякуючы такой увазе якасць абслугоўвання пастаянна паляпшаецца.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей