Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Бучатинском сельсовете? Рассказываем

20.09.2025

Нарадзіліся дзеткі і... сям’я

У вёсцы Гулевічы ў сям’і Аляксандра і Надзеі Шчэрба з’явілася на свет доўгачаканае трэцяе дзіця – сын Яўген. Радасную падзею – нараджэнне першынца-дачкі – адзначыла і маладая маці з аг. Жыліхава. У вёсцы Бучаціна афіцыйна зарэгістраваны новы саюз двух сэрцаў – Сяргея і Кацярыны Хадаровіч.

«Наркаманія – знак бяды»

Інфармацыйны стэнд пад такой назвай прыцягнуў увагу моладзі аграгарадка Жыліхава. Загадчыца дома культуры падрабязна растлумачыла маладым людзям наступствы прыёму наркатычных рэчываў, падкрэсліваючы разбуральнае ўздзеянне наркотыкаў на фізічнае і псіхічнае здароўе. Бібліятэкар прадставіла літаратуру, якая раскрывае небяспеку наркатычнай залежнасці і спосабы яе прадухілення (на здымку). Па выніках сустрэчы кожнамуўдзельніку былі раздадзены спецыяльныя памяткі, дзе змешчаны парады аб тым, як зберагчы сябе ад рызыкі трапіць у залежнасць і захаваць сваю будучыню здаровай і шчаслівай.

Землі – у абарот

У рамках добраўпарадкавання тэрыторыі сельсавета завершаны работы па зносе двух старых дамоў у вёсцы Лютовічы. Цяпер вызваленыя зямельныя ўчасткі пяройдуць у карыстанне ААТ «Ціміразеўскі». Гэта дазволіць пашырыць плошчы пасеваў і павысіць ураджайнасць рэгіёна.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей