Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Руководство Копыльского района поздравляет работников библиотек с профессиональным праздником

15.09.2025

Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай сістэмы Капыльскага раёна!

Сардэчна віншуем вас са святам – Днём бібліятэк! Сёння бібліятэкі – інфармацыйныя цэнтры з сучаснымі камп’ютарнымі тэхналогіямі. Але ня-зменным застаецца значэнне бібліятэкі як скарбніцы і захавальніцы агульначалавечых каштоўнасцей і нацыянальнай літаратурнай спадчыны. У бібліятэках Капыльшчыны працуюць людзі, дзякуючы якім захавана тое добрае, вечнае, мудрае, што абуджаецца ў сэрцах чытачоў пры знаёмстве з кнігай. Свае намаганні бібліятэчныя работнікі накіроўваюць на фарміраванне ў грамадзян пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, гонару за гісторыю і культуру нашага народа.

Прыміце словы ўдзячнасці за вашу працу і пажаданні здароўя, шчасця, дабрабыту, творчага натхнення, добрага настрою і любячых кнігу чытачоў.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей