Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Как прошел III Белорусско-узбекский женский бизнес-форум в Витебске?

10.09.2025

«Калі за справу бяруцца жанчыны, то эфект будзе ў 2-3 разы лепшы».

Арганізатарамі яго выступілі Сенат Алій Мажліса Рэспублікі Узбекістан і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Форум прайшоў трэці раз. Два папярэднія адбыліся ў Мінску і Ташкенце. ІІІ форум сабраў больш за 200 паспяховых прадпрымальнікаў абедзвюх краін. У склад узбекскай дэлегацыі былі ўключаны звыш 60 жанчын-прадпрымальніц.

Ад мінулага…

Першае маё знаёмства з сонечным Узбекістанам адбылося яшчэ падчас службы ў Савецкай арміі. Наш батальён дыслацыраваўся ў Брэсце, і мы па чыгунцы вывозілі з ГДР і Польшчы ваенны транспарт СССР. Адна з доўгіх (амаль месяц!) камандзіровак прыпала якраз на горад Тэрмез – гэта ўжо амаль на мяжы з Афганістанам. Спадабаўся мне ўзбекскі народ сваёй гасціннасцю, адкрытасцю. Шкада толькі, што была адна агульная краіна СССР – ніхто нават не думаў, што мы страцім магутную дзяржаву. Тады і ў нас у часці служыла шмат узбекаў, як і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. Цудоўны быў час камандзіроўкі ў Тэрмезе, успамінаюцца і смешныя цэны: 1 кг дыні каштаваў 10 капеек, а кавуна – 5 капеек. Затым неаднойчы бачыў я маладых людзей з Узбекістана ўжо ў якасці студэнтаў ВНУ Беларусі. Размаўляў з імі. І як добра, што яны не страцілі рускую мову. Як і адкрытасць сваіх душ і сэрцаў.

…да сучаснасці

З 2017 года паміж нашымі краінамі адбылося больш за 40 узаемных візітаў, уключаючы ўдзел у форумах. Па выніках ІІ форуму, які прайшоў у лютым 2024 года, былі падпісаны кантракты і пагадненні на суму больш за $1 млрд. Ва Узбекістане сёння дзейнічае 240 прадпрыемстваў з удзелам беларускага капіталу. Сумесна рэалізаваны 54 навуковыя праекты агульным коштам каля $4 млн. У супрацоўніцтве з беларускімі вучонымі працягваецца праца над 30 праектамі на суму $3 млн. У Беларусі навучаюцца больш за 1,2 тыс. узбекскіх студэнтаў і 1,1 тыс. – у філіялах беларускіх ВНУ на сваёй радзіме.

«У культурным абмене асаблівае значэнне маюць міжнародныя фестывалі, такія як «Усходнія мелодыі» ва Узбекістане і «Залатая пчолка», «Славянскі базар у Віцебску» ў Беларусі. Яны становяцца сапраўднымі мастамі сяброўства паміж народамі», – адзначыла Танзіла Нарбаева, дадаўшы, што неабходна яшчэ больш узмацніць культурнагуманітарнае супрацоўніцтва абедзвюх краін.

Культурная частка

Экспазіцыю, якая размясцілася побач з канцэртнай залай «Віцебск», наведалі парламентарыі абедзвюх краін на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай і старшынёй Сената Алій Мажліса Рэспублікі Узбекістан Танзілой Нарбаевай. На экспазіцыі было многа жыхароў і гасцей паўночнай сталіцы Беларусі. Вялікую цікавасць выклікала дэгустацыя страў нацыянальнай кухні Узбекістана. На эксперыментальных палетках Узбекістана вырошчваюць новыя гатункі беларускага льна, бульбы, ягадных культур. Наладжана і актыўная зборка трактароў для ўборкі бавоўны на падставе камплектаў з Беларусі.

Пра эканамічнае супрацоўніцтва…

Прамысловая кааперацыя, супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, культуры, турызму – такія перспектыўныя накірункі партнёрства Беларусі і Узбекістана былі на форуме занатаваны на бліжэйшы час. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Беларускаўзбекскі жаночы бізнес-форум служыць адпраўной кропкай для новых дамоўленасцей». Фактычна ў Беларусі і Узбекістана ёсць канструктыўнае ўзаемадзеянне абсалютна на ўсіх узроўнях. Цікава, што Беларусь у такім ракурсе, як «жаноцкасць», супрацоўнічае з адным Узбекістанам: толькі брат Узбекістан і сястра Беларусь здолелі стварыць і паспяхова праводзіць жаночы форум.

Адзначым, што насельніцтва Узбекістана складае 38 мільёнаў, штогод нараджаецца каля 1 млн дзетак. У гэтым плане беларускам ёсць таксама чаму павучыцца. Дзеці, бясспрэчна, – галоўнае багацце любой краіны. Кожны год па 500-600 тысяч маладых людзей Узбекістана ўступаюць у працоўнае жыццё – у гэтым плане Беларусь можа задаволіць іх патрэбы. Неабходна больш актыўна арганізоўваць сумесныя працоўныя месцы.

Нашы краіны дэманструюць стабільны рост эканомікі, актыўна развіваючы прамысловы, інавацыйны і аграрны сектары. У бліжэйшы час стаіць задача давесці двухбаковы таваразварот да 1 млрд долараў. Ужо сёння актыўна развіваюцца кантакты ў тэкстыльнай, фармацэўтычнай, электратэхнічнай, сельскагаспадарчай галінах. Наталля Качанава расказала, што на гэтым форуме былі падпісаны камерцыйныя дакументы на суму 261 млн рублёў і 18 дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве.

Танзіла Нарбаева асобна адзначыла працу сумеснай вытворчасці кабельна-правадніковай прадукцыі ў СЭЗ «Ахангаран» («Энергакамплект»). Ва Узбекістане беларускімі партнёрамі рэалізуюцца праекты па арганізацыі зборкі трактароў Мінскага трактарнага завода на падставе «AGROMAX TECHNIC», па стварэнні магутнасцей па выпуску абутковай прадукцыі (гродзенске прадпрыемства «Accent»), вытворчасці гатовай тэкстыльнай прадукцыі пад брэндамі «Milavitsa», «Kalinka».

…і не толькі

Напрыклад, рэктар ВДУ імя П.М. Машэрава брала ўдзел у рабоце секцыі «Беларусь-Узбекістан: двухбаковае супрацоўніцтва ў сацыяльнаэканамічнай сферы (задачы і перспектывы)», якая адбылася ў межах форуму на базе Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» акадэміі ветэрынарнай медыцыны. ВДУ падпісаў пагадненне аб навуковым і інавацыйным узаемадзеянні з Нацыянальным універсітэтам Узбексістана імя Мірзо Улугбека (г. Ташкент). А на пляцоўцы ВДУ была арганізавана навукова-практычная канферэнцыя «Субкантрактацыя без межаў: старт для жаночых бізнеспраектаў». Праграма была накіравана на пашырэнне ўдзелу жанчын у эканоміцы, пошук новых бізнес-ідэй і праектаў, папулярызацыю і развіццё жаночага прадпрымальніцтва. У ходзе канферэнцыі на сцэне ВДУ прайшло ўзнагароджванне лаўрэатаў прэміі Віцебскага аблвыканкама штогадовага абласнога конкурсу сярод маладых вучоных у 2024 годзе.

Чаму форум жаночы

Мяне спачатку трохі нават абурыла: а што гэта форум жаночы, а трымаюць прамовы пераважна мужчыныначальнікі. Аднак пасля выступлення Танзілы Нарбаевай усё стала на свае месцы. Лідар дэлегацыі Узбекістана падкрэсліла, што ўдзел у жаночым форуме раўнацэнна важны: «Тут актыўны ўдзел павінны прымаць абсалютна ўсе прадпрымальнікі, якім цікава ствараць новыя працоўныя месцы. А калі за справу бяруцца жанчыны, то эфект будзе ў 2-3 разы лепшы». Мне падумалася: можа, таму ва Узбекістане і такая добрая нараджальнасць, да разумных разваг жанчын прывыклі. Нараджаюць шмат дзяцей, добра ўсведамляючы, што і за кар’еру вельмі хутка актыўна возьмуцца з такім жа імпэтам.

ІV форум пройдзе ў 2026 годзе ў адным з самых старажытных і прыгожых гарадоў Узбекістана (горад яшчэ вызначаецца). А чаму старажытны, бо на віцебскім форуме было вырашана актыўна развіваць турызм. Паглядзець жа ў абедзвюх краінах, дарэчы, ёсць што! І хіба могуць быць межы ды адлегласці перашкодай для шчырага і добрага сяброўства?

Спецыяльна для «СП» Канстанцін КАРНЯЛЮК 


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей