Пра дарогі і дрэвы
У населеных пунктах сельсавета працягваецца актыўная работа па добраўпарадкаванні. За апошнія дні было выдалена пяць аварыйных дрэў, якія ўяўлялі небяспеку для жыхароў у аг. Старыца і вв. Чарнічнае, Карзуны, Крыніца і Слабада-Кучынка. Таксама ў аг. Старыца з’явіліся дзве новыя вуліцы з асфальтабетонным пакрыццём – Лясная і Кветкавая. Работнікі сельсавета пастаянна займаюцца скошваннем пустазелля ў населеных пунктах, уключаючы Слабада-Кучынку, Старыцу, БадзЯжы і Свідзічы. Гэтыя меры дапамагаюць зрабіць навакольнае асяроддзе больш бяспечным і дагледжаным.
З нараджэннем, Ганначка!
У жніўні на тэрыторыі сельсавета стала на адну шматдзетную сям’ю больш. У Аляксандра і Анастасіі Сваткоўскіх (на здымку) нарадзілася дачка, якую назвалі Ганна. Гэта радасная падзея стала цудоўнай навінай для рэгіёна. Мы віншуем шчаслівых бацькоў і жадаем іх сям’і здароўя і дабрабыту.
Старыца – здаровы аграгарадок
На пасяджэнні Слабада-Кучынскага сельскага выканаўчага камітэта было разгледжана пытанне аб рэалізацыі важнага прафілактычнага праекта. Аг. Старыца ўключаны ў дзяржаўны прафілактычны праект «Здаровыя гарады і пасёлкі». У сувязі з гэтым быў распрацаваны і зацверджаны комплексны план мерапрыемстваў па рэалізацыі праекта «Старыца – здаровы аграгарадок» на перыяд з 2025 па 2029 гады. Таксама былі зацверджаны пашпарт праекта і склад каардынацыйнага савета, што сведчыць пра пачатак актыўнай працы па стварэнні больш здаровага асяроддзя для ўсіх жыхароў.
Комментарии