Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Вечерние посиделки у «Нёмана»: экран, который объединял

29.06.2025

Не кожная сельская сям’я ў далёкія 60-гады ХХ стагоддзя магла дазволіць такую роскаш як тэлевізар. А калі хтосьці гэта зрабіў, то cтанавіўся аб’ектам асаблівай увагі. Бо і старым, і малым надта ж хацелася паглядзець на гэтую цуда-тэхніку, як казала мая бабуля, дзе людзі ходзяць, гавораць, спяваюць.

Памятаю, як у суседзяў з’явіўся невялічкі тэлевізар пад такой блізкай нам назвай – «Нёман». Выраблены ён быў на Мінскім радыёзаводзе. Смольскія Марыя і Янак – людзі гасцінныя былі, запрашалі суседзяў прыйсці паглядзець цікавы фільм ці праграму. І кожны вечар у невялікім пярэднім пакоі збіралася чалавек дзесяць, каб зазірнуць у экраннае жыццё. А да гэтага бацькі стараліся закончыць усе хатнія справы, дзеці – сабраць партфель і школьную форму назаўтра.

Гэта была незабыўная пара, як і незабыўны мастацкі фільм, які ўпершыню я ўбачыла. Назва яго «Маёр «Віхар». Мы хваляваліся за савецкіх разведчыкаў, верылі, што ў іх усе будзе добра! Як сёння памятаю, калі на цэнтральным тэлебачанні адбылася прэм’ера фільма, знятая рэжысёрам Яўгенам Ташковым па рамане Юлiяна Сямёнава. З 8 па 11 лістапада 1967 года ў маленькай «кiназале» суседскай хаты падчас паказу фільма стаяла цішыня, а вочы дзяцей і дарослых не маглі адарвацца ад экрана, каб не прапусціць важны момант.

У хуткім часе і ў нас з’явіўся невялічкі «Рэкорд», але своеасаблівыя «вячоркі» каля «Нёмана» ў нашым дзяцінстве засталіся ў памяці назаўсёды.

Марыя ШЭІНА,

член Беларускага саюза журналістаў


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей