Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Рассказываем о новостях Слобода-Кучинского сельсовета

21.06.2025

Сустрэча з насельніцтвам

У в. Крыніца прайшла сустрэча з насельніцтвам. Мясцовыя жыхары абмеркавалі пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў, работы з пустуючымі дамамі і ўчасткамі, скошвання пустазелля на прыдамавых тэрыторыях і землях агульнага карыстання.
– Год добраўпарадкавання прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця і арганізацыю эстэтычна прывабнага асяроддзя. Рэалізацыя гэтых ініцыятыў ажыццяўляецца сумесна з арганізацыямі і насельніцтвам, – адзначыла старшыня сельвыканкама Нэла Гусева.

У аснове – бяспека

Сельвыканкам разам з РАНС абследуюць умовы пражывання грамадзян. На гэты раз камісійна праверылі 28 сем’яў з ліку шматдзетных і сем’і, дзе ажыццяўляецца догляд інвалідаў І групы.
У ходзе сустрэч начальнік ПАВП-13 в. Слабада-Кучынка Рэнат Макарэвіч (на здымку) расказаў сельскім жыхарам пра абстаноўку з пажарамі і надзвычайнымі становішчамі на тэрыторыі раёна і вобласці, агучыў асноўныя прычыны пажараў і гібелі людзей ад іх з прывядзеннем канкрэтных прыкладаў.
Акрамя таго, работнікі сельвыканкама і пажарныя правялі паўторны маніторынг на сямі вадаёмах: праверылі наяўнасць інфармацыйных таблічак з надпісам «Купанне забаронена».

З гаспадарскім падыходам

На тэрыторыі сельсавета ідзе актыўная работа па навядзенні парадку на зямлі. У аснове – скошванне пустазелля. Так, прыбрана смецце і скошана трава на 11 грамадзянскіх могілках. Па трэцім разе абкошаны помнікі. Акрамя таго, з удзелам ААТ «Старыца-Агра», жыхароў вёсак наводзіцца парадак каля домаўладанняў, адміністрацыйных будынкаў. Знесены яшчэ адзін пустуючы дом у в. Бадзяжы. У в. Свідзічы спілавалі 16 сухастойных і аварыйных дрэў за кошт бюджэтных сродкаў і сродкаў грамадзян. Праведзены рамонт дарожнага пакрыцця ў вёсках Бор і Чарнічнае.

Чым багаты, тым і рады

У мінулыя выхадныя аграрыі ААТ «Старыца-Агра» прадставілі сваю лакацыю на Кургане Славы. Упрыгожванні старыцкага падворка знаёмілі прахожых з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, асаблівасцямі вытворчасці сельгаспрадпрыемства. Немагчыма было адарваць погляд ад вынаходніцтва на сталах. Як заўсёды, мясныя, рыбныя і агароднінныя стравы, разнастайная выпечка і разнасол не пакінулі абыякавым нават самага вытанчанага гурмана. Сімпатычныя гаспадыні з чароўнымі ўсмешкамі на тварах былі рады вітаць кожнага, хто цікавіўся дадзенай лакацыяй. Ні адзін чалавек не пайшоў без пачастунку.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей