Тэмпы – актыўныя
Лета, як правіла, прыносіць з сабой не толькі сонечныя дзянькі, але і нямала клопатаў. Скошванне травы – працэдура непазбежная, якая з’яўляецца важным элементам падтрымання парадку. Таму цяпер гэтыя работы масава вядуцца ў в. Бабоўня, аг. Лясное і Пясочнае. Скошванне пустазелля ажыццяўляецца і на пустуючых участках зямлі: у вёсках Бабоўня і Лоцвіны, таксама высечаны параснік у в. Цялядавічы.
Барацьба з баршчэўнікам
На тэрыторыі сельсавета праводзяць работу па абмежаванні распаўсюджвання баршчэўніка Сасноўскага на землях агульнага карыстання ў вёсках Выня, Рымашы, Лоцвіны, Засцеб’е. Ён з’яўляецца адным з найбольш агрэсіўных чужародных відаў раслін у Беларусі, які наносіць значны эканамічны ўрон і аказвае негатыўнае ўздзеянне, як на экалагічныя сістэмы, так і на здароўе людзей. Таму барацьбе з баршчэўнікам надаецца асаблівая ўвага, паколькі прадстаўнікі ўлады ўсведамляюць, што гэта важна для жыхароў сельсавета.
Больш, чым памяць
На грамадзянскіх могілках у в. Вялешына ўсталявалі новы помнік і надмагілле земляку – партызану Малібошку Рыгору (на здымку).
– Для нас як мясцовай улады, вельмі важна, каб ніхто не быў забыты, – адзначыла старшыня сельвыканкама Ірына Запольская. – Помнік партызану Вялікай Айчыннай вайны – нямыя ўспаміны пра жахлівыя падзеі, які захоўвае памяць пра цану перамогі ў маі 1945-га года.
Канікулы з карысцю
У рамках акцыі «Бяспечныя канікулы» выхаванцы аздараўленчага лагера працы і адпачынку «Крута» аг. ЛЯСНОЕ наведалі міні-цэнтр бяспекі на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна (на здымку). Цэнтр прапанаваў унікальную магчымасць дзецям даведацца пра бяспечныя паводзіны ў розных сітуацыях, выкарыстоўваючы інтэрактыўныя і рэалістычныя сітуацыі. Дзеці набылі для сябе шмат карыснай інфармацыі, яркіх і станоўчых уражанняў.
Комментарии