Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Бучатинском сельсовете? Рассказываем

21.06.2025

Сумеснымі намаганнямі

Апошнім часам, асабліва ў абвешчаны Год добраўпарадкавання, часта ідзе гаворка аб навядзенні парадку на зямлі. Так, у вёсцы Ракіні прайшла ўборка грамадзянскіх могілак. Акцыю ініцыявалі мясцовыя жыхары і дачнікі: высеклі хмызнякі, спілавалі дрэвы, прыбралі смецце. Сярод удзельнікаў таксама былі работнікі сельвыканкама і Орлікаўскага лясніцтва.

– Абавязак кожнага з нас – захаваць памяць пра памерлых продкаў і падтрымліваць месцы іх пахавання ў належным стане, – упэўнена старшыня Бучацінскага сельвыканкама Святлана Сташаніна.

Паўсядзённая праца

Добраўпарадкаванне – гэта не разавая акцыя, а паўсядзённая сістэматычная праца сельвыканкама. Спілавана пяць аварыйных дрэў у вёсках Бучаціна, Выгода, Гулевічы. Праведзена добраўпарадкаванне могілак у вёсцы Бучаціна: устаноўлены дзве брамкі і дзве брамы. Абкошаны вёскі Бучаціна, Жабчава і Садавічы.

Летам нельга сумаваць

Жыліхаўскі СДК быў і застаецца цэнтрам культурнага жыцця і зносін як для дарослых, так і для дзяцей. Напрыклад, хлопцы і дзяўчаты сабраліся разам для таго, каб весела правесці час за гульнёй у шашкі. Для іх прайшоў і танцавальны флэшмоб, асноўнай ідэяй якога было здзівіць, парадаваць і ўцягнуць падлеткаў у танцавальную імправізацыю.

Вясёлыя гульні ў лагеры

Для дзяцей, якія наведваюць дзіцячы аздараўленчы лагер, загадчык Жыліхаўскага сельскага дома культуры Наталля Радкевіч і бібліятэкар Ларыса Чарнабай правялі віктарыну знаўцаў рускай казкі «Там на нязведаных дарожках». Розныя загадкі, конкурсы, казачныя рэбусы чакалі дзетак.

– Мерапрыемства паказала, што дзеці любяць і чытаюць казкі. І гэта вельмі радуе, бо кожная казка вучыць нас адрозніваць добрае ад дрэннага, – адзначылі культ-работнікі.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей