Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Воспитанники Копыльской ДШИ удостоены наград

27.05.2025

Выхаванцы Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў выступілі на ХVІ адкрытым рэгіянальным конкурсе-пленэры юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука, прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння майстра.

Мерапрыемства адбылося ў Нясвіжы, дзе нашу школу прадставілі вучні Алы Маліноўскай. Падобны пленэр ператварыўся ў яркую і значную для дзяцей і падлеткаў падзею, якая стымулявала цікавасць да гісторыі роднай краіны, пашырала ўяўленне аб мастацтве праз зносіны і абмен вопытам, а таксама праз прагляд мастацкіх выстаў, арганізаваных і прымеркаваных непасрэдна да мерапрыемства.

Падчас конкурсу дзяўчынкі не толькі стварылі прыгожыя эцюды з натуры, але і наведалі некалькі розных выстаў і музейных экспазіцый. Па выніках конкурсу Марыя Пласкавіцкая атрымала дыплом ІІІ ступені за працу ў намінацыі «Пленэрны пейзаж» (старэйшая група), а Паліна Буцько, Аліна Роман – дыпломы ўдзельнікаў.

Вынікам творчай працы сталі выставы двух пленэраў – прафесійных мастакоў і ХVІ рэгіянальнага адкрытага  конкурсу-пленэру юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука. Прайшлі яны ў Нясвіжскай галерэі «Мара». Дарослыя мастакі – Алег Захарэвіч, Наталля Шапавалава, Вольга Рэднікіна, Уладзімір Канцадайлаў, Васіль Матусевіч, Аляксандр Некрашэвіч, Міхаіл Канавалаў і Марына Мара прадставілі свае карціны, прысвечаныя розным куточкам Нясвіжа. Арганізатары ж конкурсу-пленэру юных мастакоў размясцілі на выставе і матэрыялы пераможцаў, сярод якіх экспануецца і работа вучаніцы нашай школы Марыі Пласкавіцкай. Дадзеныя выставы даюць магчымасць убачыць частку той прыгажосці, якую робяць мастакі кожнай вясной пад адкрытым небам, дзівіцца іх фантазіі і чыстай непасрэднасці ва ўспрыманні прыроды, гісторыі і мастацтва.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей