Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

В Бобовнянском сельсовете провели семейный урок. Какие еще там новости?

24.05.2025

Даніна павагі

У аграгарадку Пясочнае прайшоў урачысты мітынг і ўскладанне вянкоў да помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам, дзе прынялі ўдзел жыхары гэтага населенага пункта. Юнае пакаленне папоўніла рады піянераў.
Падобнае мерапрыемства адбылося і ў аграгарадку Лясное каля бюста Героя Савецкага Саюза Вікенція Драздовіча. Акрамя мясцовага насельніцтва, прадстаўнікоў адукацыі, культуры, дэпутатаў, у ім удзельнічаў выпускнік Лясноўскай СШ 1978 года Віктар Эдуардавіч Тамашэўскі, гвардыі падпалкоўнік.

Помнікі адрамантаваны

Да майскіх святаў на 38 помніках былі зроблены касметычны рамонт і адным – бягучы рамонты. Асаблівая ўвага надавалася мемарыялу спаленым вёскам у Масявічах, памятнаму знаку ў Рулёве, на цэнтральных сядзібах былых гаспадарак.

У «забытага» дома

За апошні месяц знесены адзін пустуючы адміністрацыйны будынак у в. Бабоўня (майстэрня па рамонце абутку), расчышчаны сем участкаў, захаваны падмуркі. Работы ў асноўным праводзіліся па вул. Працоўнай у Лоцвінах і вул. Лясной у Зарудным. Участкі падрыхтаваны для перадачы ў палі севаабароту. Значную дапамогу ў добраўпарадкаванні аказала УП «ПІК-Лясное».

Сямейны ўрок

У Лясноўскай СШ адбыўся адзіны ўрок да Дня сям’і. Навучэнцы разважалі, для чаго чалавеку патрэбна сям’я, якія традыцыі ёсць у іх сем’ях. Яны абмеркавалі фільм пра сямейныя каштоўнасці, згулялі ў гульню «Што? Дзе? Калі?». На ўроку акцэнтавалі ўвагу на тым, што сям’я з’яўляецца захавальніцай духоўна-маральных каштоўнасцей, нацыянальнай культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў (на здымку). Завяршэннем урока стала заданне «Віншаванне сваёй сям’і», падчас якога хлопчыкі і дзяўчынкі рыхтавалі паштоўкі сваім бацькам.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей